Старонка 46
/ 513
шліся, лісткі выпусцілі. Крэва Смарг. 3. Абмежавацца тым, што ёсць. Сусетка не прынясла мне другі збан, я адным збаном абышлася. Граўжышкі Ашм. 4. Пражыць. І так абышоўся я да сіх пор. Ахрэмаўцы Брасл. АБЫХОДЗІЦЬ незак. Ісці вакол чаго-н. Тут балота, трэба далёка абыходзіць. Вецярэвічы Пух. АБЫЦЦА зак. Прывыкнуць, прыжыцца. Няхай абудзецца прадсядацяль, можа яму і падабаецца тут. Груздава Паст. Як пчолы абудуцца ў дуплянцы, пачнуць насіць воск, то будуць жыць. Саланое Віл. АБЫЧАЙ м. Звычай. Абычай наш ні панімаіць. Індра Красл. АБЫ-ЯК прысл. Бедна, кепска. Жыў абы-як і вяроўкі ня меў. Ахрэмаўцы Брасл. АБ'ЯДАЛА м. і ж. абразл. Абжора. Жрэць, што аб'ядала які. Ахрэмаўцы Брасл. АБЯЗМЕН, АБАЗМЕН м. Бязмен. Узяў абязмен і зважыў. Альхоўцы Лях. Абязмен прынясі масла зважыць. Граўжышкі Ашм. Абазмен быў у нас. Кіралі Шчуч. АБЯЛІЦЦА зак. Пагаліцца. Узяў брытву, ужэ абяліўся. Старое Сяло Зэльв. АБЯЛІЦЬ зак. Зняць скуру. Абяліць трэба авечку. Ахрэмаўцы Брасл. Абяліў цялёнка, авечку. Саланое Віл., Семежава Кап. Прырэзалі карову, абялілі яе. Абяліць можна карову, авечку, каня. Крупіца Мін. АБЯРНУЦЦА зак. фальк. Зрабіцца іншым, ператварыцца ў новую якасць пад уздзеяннем чараўнікоў. Там людзі чарцямі абярнуліся. Груздава Паст. Нешта знаіць машэннік, бо послі мае пчолы абярнуліся на чарцей. Валынцы В.-Дзв. АБЯРНУЦЬ зак. 1. Перакуліць. Уляцела і абярнула конаўку. Рудня Астравітая Чэрв. 2. фальк. Ператварыць у іншую істоту. Чараўнік мог усё зрабіць, чалавека аберня ваўком. Рыбчына Віл. Не далі яму выпіць, ён усю свадзьбу абярнуў на ваўкоў. Валынцы В.-Дзв. АБЯРТНЯ ж. Луста. Абяртню хлеба дала с сабой, на табе абяртню пірага. Мярэцкія Глыб. АБЯЧАЙ м. Дзірка ў верхнім камені жорнаў, куды засыпаюць зерне. Старыя Трокі Трак.; гл. а ч а й. АБЯЧАЯ ж. Тое ж, што і а б ё ч а к 1. Абячая ў рэшаце. Магуны Паст. АБЯЧЭЙКА ж. Тое ж, што і а б ё ч а к 1. Абячэйка ў сіця. Быстрыца Астр. Абячэйка ў рэшаце, у каробачцы, што ставілі на ўюноў. Рудня Астравітая Чэрв. Абячэйка ў сіці. Азяраны Раг. АВАДЗЕНЬ, АВАДЗЁН, АБАДЗЕНЬ, ВАДЗЕНЬ м. Авадзень. Сёлета шмат аваднёў. Груздава Паст. Авадні кусушчыя. Жодзішкі Смарг. Авадней, мух — як каровы бедныя
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁
/ 513