Старонка 45
/ 513
АБУЙ м. Тое ж, што і а б у в а н н я. Абую маю многа, разнага ест. Паляцкішкі Воран. АБУНЕЦЬ зак. Абгнісці. Абунеў той чалавек увесь [пра тапельца]. Бакшты Іўеў. АБУЦА зак. Абуцца. Трэба абуца, ногі змерзлі. Грыкені, Швэды Вільн. АБУЦЦЕ, АБУЦЦЁ, АБУЦЯ зб. н. Тое ж, што і а б у в а н н я. Панасіла ўсё абуцце. Ністанішкі Смарг. Абуццё летняе было добрае. Рыбчына Віл. Іна работаіць на заводзі, бракіруіць абуцця. Індра Красл. АБУЦЬ зак. Надзець абутак. Вайной на нагу не было чаго абуць. Ністанішкі Смарг. Боты надзець, а лапці абуць. Мачаск Бярэз. АБУЯЦЬ зак. Падгаварыць, звесці. Ён абуяў нашага гаспадара. Яны яго абуялі, у блут пусцілі. Граўжышкі Ашм. АБЧАРАВАНЫ дзеепрым. Які трапіў пад уздзеянне чараўніка. Ён быў абчараваны і стаў вужлісам [вужам]. Талейкі Швянч. АБЫ часц. 1. Абы толькі. Яму абы врэмя адбыць. Такі, усякі, абы быў. Саланое Віл. Можэтэ і так робіті, абы добрэ было. Курашэва Чыж. 2. прысл. Хіба. Абы ён спаць будзя? Граўжышкі Ашм. АБЫВАТАЛЬ м. Грамадзянін. Палякі ня хочаць запісаць яго, бо гэта ўжо ня іх абываталь. Пронькі Мядз.; параўн. польск. obywatel 'тж'. АБЫДЗЕНЬ прысл. У адзін дзень. З'ездзіла ў Паставы абыдзень. Кураполле Паст. Ездзілі ў Віцебск і абыдзень былі дома. Валынцы В.-Дзв. АБЫСКАЦЬ зак. 1. Адшукаць. Цяпер абыскаў сына. Крэва Смарг. 2. Спагнаць. Пазычыў і не аддае, трэба грошы абыскаць. Альхоўка Навагр. АБЫСЦІ зак. 1. Узысці (пра нябесныя свяцілы). Уставай, сынок, бо ўжо сонца абышло. Альхоўцы Лях. 2. Узысці, прарасці, падрасці (пра расліны, грыбы). Я намачыла сяменя, і так харашо абышлі. Крэва Смарг. Пабаранаваць прад усходам, тады абойдзя — перапахаць. Быстрыца Астр. Радыса як абышла, так і стаіць, холадна. Крэва Смарг. Лён абыйдзя — апалоць трэба. Дакудава Лід. Порхаўкі толькі абойдуць, адзін учыцяль еў іх. Вялікія Нястанавічы Лаг. 3. Пакрыцца. Трава марозам абойдзіць белым. Магуны Паст. 4. безас. перан. Пакрыўдзіцца. Ей абышло, што так сказалі, яна плакала, плакала. Граўжышкі Ашм. АБЫСЦІСЯ зак. 1. Тое ж, што і а б а й с ц і с я. Трэба ў хаце абысціся. Быстрыца Астр. Я ўжо дзісяка абышлася. Старыя Смільгіні Воран. Вечарам яна абышлася. Абышлася, прывяла ўсё ў парадак. Ахрэмаўцы Брасл. 2. Узысці (аб раслінах). Ячмень яшчэ не абышоўся. Магуны Паст. Гуркі абы-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
90 👁
/ 513