з фартуха ці каробачкі. Грыкені Вільн.; параўн. польск. garść 'тж'.
ГАРСЭТ м. 1. устар. Кабат. Гарсэты старыя бабы насілі: як былі маладымі, то насілі гарсэт, жычкамі [тасёмкай] рукава выкладзены, жычкай зашнуруецца і хораша. Бакшты Іўеў. 2. Безрукаўка, станік. Гарсэт старушкі насілі — кужолны ці шарачковы. Рыбчына Віл. Гарсэт шылі з шарачку суконенькага. Кладзецца каптан, а наверх — гарсэт. Кіралі Шчуч. Гарсэт насілі паверх сарочкі. Рудня Астравітая Чэрв. Гарсэт— без рукаў жыкетка. Малахоўцы Бар. 3. Гарсэт. Быў такі пояс с костачкамі, называлі гарсэт. Кемялішкі Астр.; параўн. польск. gorset 'тж'.
ГАРТАВАЦЬ незак. Надаваць пругкасць шляхам моцнага награвання і хуткага ахаладжэння. Жалеза трэба гартаваць на агні. Цеплень Уздз.
ГАРТАВАЦЬ незак. Выгортваць. Качаргой гартуеш жар. Саланое Віл.
ГАРТАЙ гл. АРАТЫ
ГАРТОЛЬ м. плыт. 1. Прыстасаванне для тармажэння плыта. Гартоль з кардалём, які звіты з дупцоў. Гартоль — калок, плыт астанаўліваюць на гартоль. Рыбчына Віл. Гартоль падзёргаеш, убіваеш у зямлю. Закідай гартоль! Гартоль — палка, штоб задзяржаць плыт на берагу. Бакшты Іўеў. 2. Плытнік, які тармозіць плыт. Гартоль старнуіць да берага. Кураполле Паст.; параўн. літ. artà 'папярочны брус на мачце для прымацавання паруса'.
ГАРУД, ГАРУДА гл. АРУД
ГАРУДЗІЯ ж. Гармата. Твой бацька служыў у войску пры гарудзіі. Стральцы Гродз.
ГАРУН м. бат. Губа. Гарун — чорны грыб. Гарун нарастаіць толькі на бярозі. Ахрэмаўцы Брасл. Гарун і на альхе расцець. Губу з гаруну выраблялі. Лісна В.-Дзв. Гарун з бярозы сушылі, на камень гарун лажылі, патом сячом, сячом, гарун загараўся — і закурыць можна. Пасіене Лудз.
ГАРУТНА прысл. Гаротна. Ён там жывець гарутна. Магуны Паст.
ГАРУТНІЦА ж. Гаротніца. Яна такая гарутніца. Талейкі Швянч. Яна і гарутніца і пакутніца. Ракаўскія Швянч.
ГАРУТНЫ гл. ГАРОТНЫ
ГАРУЧКА ж. Гарачка. ∇Ах, кап цябе гаручка! Груздава Паст.
ГАРУШЧЫ прым. 1. Тое ж, што і гаротны. Гарушчы чалавек, весь век у горы. Альхоўцы Лях. Гарушчае дзіця, мацяры няма. Пацаўшчына Дзятл. Гэта баба гарушча і гарушча дзіця. Вялікія Баяры Шчуч. Навяшчайце мяне, гарушчую! Бакшты Іўеў. Дзеці былі гарушчые. Дзяніскавічы Ганц. 2. Балючы. Ножачкі мае гарушчыя. Альхоўцы Лях.
86 👁