Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1979). Том 1. А-Г. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 513  ▶ 
ГАРА'ЧЫ, АРА'ЧЫ прым. 1. Модна нагрзты. Тут у гаршку гарачая вада. Лоск Валож. Гарачай капусты з'еш. Мсцібава Ваўк. 2. 3 павышанай тэмпературай. Голова твая гарача. Смаляніца Пруж. 3. Сапрэлы (пра сена). Сыраватае сена ў копках бувае арачае. Парэчча Гродз. 4. Напружаны час у перыяд уборкі ўраджаю. Патходзіць гарача лета, работы натто много. Альхоўка Навагр. Само гарачы час. Навасёлкі Свісл. Гарачая пара: жніво, сенакос. Рудня Астравітая Чэрв., Жылі Іўеў. 5. Цёплы [пра адзенне]. Рубашку ты гарачую надзела. Груздава Паст. Гарачы сарафан — гэтага гарачага насіць ня буду. Вецярэвічы Пух. 6. перан. Запальчывы, раз'юшаны. Ён гарачыгарачы, вотку п'ець i шалёны зробіцца. Ахрэмаўцы Брасл. ГАРАЧЫНЯ' ж. 1. Toe ж, што i гор а ч 1. Гарачыня, быдла не ходзіць. Бакшты Іўеў. Я к пабудзіш на гарачыні доўга — ваду п'еш. Саланое Віл. Цілый дэнь була такая гарачыня. Сіманавічы Драг. 2. у знач. прысл. гарачынёй. Апоўдні, у час спёкі. Везлі яго гарачынёй. Жылі Іўоў. Гарачынёй катар бывая, як спацеіш, а тады вецяр халодны павеіць. Самай гарачынёй паехаў. Груздава Паст. 3. Тэмпература, гарачыня пры азнобе. Прачынаюся — гарачыня дась у галаву, а тады сцюжа, усю калоціць, трасець. Груздава Паст. ГАРАЧЭ' гл. ГАРА'ЧА ГАРАШВГНЫ гл. ГАРАХВГНЫ ГАРБА' ж. Тое ж, што i г а р а н н е. Гараня, гарба — як гаруць. Грыкені Вільн. ГАРБАВАЛЫ ГАРО'Х м. Сорт гароху. Гарбаваты гарох — буйныя струкі, ён цукровы. Гемзы Шальч. ГАРБАЛЬГСЫ прым. Які мае белую палоску на хрыбце. Гарбалысая, як спіна белая. Кураполле Паст. ГАРБАФ, ГРА'БАР м. Хто вырабляе скуры. У гарбарні гарбар выдзелваў. Быстрыца Астр. Твой конь ня поіны — у гарбара нап'ецца. Кураполле Паст. Грабар быў. Рыбчына Віл.; параўн. ням. Gerber тж', польск. garbarz тж'. ГАРБА'РНІК м. Toe ж, што i г a p б a p. Гарбарнікі чаны імелі. Быстрыца Астр. ГАРБА'РНЯ, ГРАБА'РНЯ ж. Прадпрыемства, дзе вырабляюць скуры. У гарбарню скуры вазілі. Быстрыца Астр. У грабарні скуры вырабляюць. Мачаск Бярэз. ГАРБАЛЫ, АРБАЛЫ прым. Гарбаты. У яго горп, ён гарбаты. Міратычы Карэл. За гарбатую бабу пайшоў [у прымы]. Саланое Віл. / карова бывая гарбатая, як пахаеш ёю. Альхоўцы Лях. То курносы, то кулявы, то гарбаты. Старыя Трокі Трак. Стары i гарбаты. Чычалі Швянч. Хоч за горбатого, абы за богатого. Сіманавічы Драг. Ен арбаты, зламаўшы грабет. Арбатая яна. Старыя Смільгіні Воран. ГАРБА'Ч м. зневаж. Гарбун. Хто гарбаты, таго празываюц гарбач. Парэчча Гродз. Ах ты гарбач!ў Вялікія Баяры Шчуч
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

гарбарня, грабарня, зеш, напецца, пець, пеш, разюшаны
6 👁
 ◀  / 513  ▶