Старонка 407
◀ / 513 ▶
ГАКНУТІ зак. экспр. Моцна ўдарыць. Як гакнув мэнэ в плечы, то аж звук пушов. Курашэва Чыж. ГАКТАР м. Гектар. Ён заняў гактар зямлі. Груздава Паст. Можа, сто гактараў пасеялі жыта. Швэды Вільн. ГАКТЫ толькі мн. Галоўкі ў санях. Гакты ў санях паламаліся. Ёдлавічы Брасл.; параўн. літ. gãktos 'тж'. ГАЛА, ГАЛО н., ГАЛЯ ж. 1. Паляна сярод лесу. Гала — сухое чыстае адкрытае места, лесу няма. Малыя Аўцюкі Калінк. Гало — міжлессе, на лузе ў нас гало, німа кустоў, нічога. Ісерна Слуц. Между лесу гало е, іздалі відаць гало. Кузьмічы Люб. Галя, дзе лесу нема. Дзяніскавічы Ганц. 2. Рэдкалессе. Гала ў лесі, дзе рэдка дзеравы, выдзеш на гала, а тады зноў гушчар. З зарасці трэба на гала выгнаць кароў, хай паляжаць, лес рэдкі, відна далёка, убачыш адзін аднаго. Азяраны Раг. Галя, дзе даўнейшыя палянкі, меньша і больша галя. Сама больша галя — Дзяпка, шырока галя, е дзе папасціць. Днём воўк ляжыць на чыстуй гале, чуе носам, ушыма. Дзяніскавічы Ганц. 3. Балота. Гало — вялікі кусок балота. Пасека Ст.-Дар. Дзе галя, там і болото. Некалі была галя, бы дым, як вокам кінуць, а цяпер пазаростало. Дзяніскавічы Ганц. 4. Пагорак сярод поля, агарода. Дзе гало, там гурке добрыя. Кузьмічы Люб. ГАЛАБУШАЧКА ж. кулін. Праснак, перапечка. Галабушачак напякла, хлеба не было. Мярэцкія Глыб. ГАЛАБЯ, ГАЛОБЛЯ гл. АГЛАБЛЯ ГАЛАВА, АЛАВА, ГОЛОВА ж. Галава. Мне горача, у галаву ўдарая. Яе [траву] збіраюць ат галоў балезні. Магуны Паст. У галаве, як у млыне [шуміць]. Новікі Гродз. На голаў завяжы хустку. Сакаляны Сакол. Біўса пятух, аш на голаў ляцеў. Парэчча Гродз. Яму голаў ускрывалі. Альхоўцы Лях. Аловы мылі. Быстрыца Астр. Мне баліць алава. Старыя Смільгіні Воран. Я табе алаву зламаў ба. Паляцкішкі Воран. Алаву памый. Вялікія Нястанавічы Лаг. ▽Первая галава на плячах, як нежанаты, другая галава на плячах, як жаніўся. Лісна В.-Дзв. Шо голова, то й розум. Сіманавічы Драг. ◇ Галава не баліць — нішто не турбуе. Яму галава ні па чым не баліць. Кураполле Паст. Ей галава не баліць ні па ўсём. Кузьмічы Люб. На сваю галаву — сабе на бяду. На сваю галаву паліць свечкі, я душой ня вінаваты. На маей галаве — клопат, догляд. На маей галаве жывіна. Парэчча Гродз. Не да галавы — не цікава. Не да галавы мне, я не распытываў. Кураполле Паст., Гемзы Шальч. Не ў галаве, ны в голові, ні ў галаве — пра асобу, якая не думае ні аб чым. Яму не ў галаве, паедзе да бацькі і сядзіць. Жылі Іўеў. Мне гэта ні ў голаві. Азяраны Раг. Ёму й ны в голові. Сіманавічы Драг. А ці мне ў галаве гэто. Парэчча Гродз. Ад дурной галавы волас уцякая. Гемзы Шальч. За дурнэю головою ныма ногам зупокою. Сіманавічы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 513 ▶