ЕАДА'НЕ н. 1. Размова. У нас не было i гаданя такога. Новікі Гродз. 2. Балбатня. Не хану слухаць тваго гаданя. Сапоцкіна Гродз.; параўн. польск. gadartie 'балбатня, пустаслоўе'. 3. Варажба. Тэпэрышні людэ в гадане пэрэстают віерьіті. Курашэва Чыж. ГАДА'ТІ гл. ГАДА'ЦЬ ГАДАУЁ зб. н. лаянк. Гады. V Каб вас халера пакаціла — гадауё! [на курэй]. Мярэцкія Глыб. ГАДА'ЦЬ, ГАДА'ТІ незак. 1. Гаварыць. Маму, што вы папросту гадаеця? Новікі Гродз.; параўн. польск. gadać тж'. 2. Варажыць, угадваць. Цыганка прыходіла гадаті. В нашуом сэліе одін чоловіек гадае. Курашэва Чыж. ГА'ДЗІНА, ГА'ДЫНЯ ж. 1. Гадзюка. Вот гадзіна вылянела i пакінула свой лусок. Гадзіна за вымя ўкусіла карову. Старыя Смільгіні Воран. Гадзіна шыпіць. Жодзішкі Смарг. Гадзіна кусаяцца. Дакудава Лід. Есцъ гадзіна i слімянь. Груздава Паст. Сучку гадзіна ўкусіла. Вецярэвічы Пух. Гадзіна паўзець. Яго гадзіна ўкусіла — паўзла, a ён наступіў. Лоск Валож. Ляшчынай прыціснулі гадзіну. Груздава Паст. У нас гадзінаў німа. Ністанішкі Смарг. У нас тут гадзінаў мала было. Крэва Смарг. Сычыць гадзіна. Гадзіна выскачыла с-пад дзерава. Я два разы відзіў гадзіну. Грыкені Вільн. Біс прычыны гадыня не ўкусіць. Рыбчына Віл. 2. лаянк. Пра злосную жанчыну. Ты, як гадзіна, што свае дзеці пажрэ. Граўжышкі Ашм. ГАДЗГНА ж. 1. Гадзіна. Складаецца гадзіна з мінутаў. Вострава Маст. «Катора гадзіна?» —r Палова пятай». Паляцкішкі Воран. Валя, паглядзі, катора гадзіна? Кіралі Шчуч., Ністанішкі Смарг. Да дванастай гадзіны прахадзіла. Гемзы Шальч. Чэраз гадзіну пойдзе аўтобус назат. Грыкені Вільн. Тут на гадзіну ўсёй работы. Пацаўшчына Дзятл. Тэрас яка гадзіна? Старая Каменка Сакол. Паснедалі да дзесятай гадзіны. Крынкі Крын. 2. Адрэзак часу. Толькі тая гадзіна спакойна, што ляжаш спаць, а так цалюткі дзень кармі, глядзі. Kiралі Шчуч.; параўн. польск. godzina гадзіна'. ГА'ДЗІЦЦА незак. Гідзіцца. Ен гадзіцца есці ca днэй міскі. Кемялішкі Астр. Я не гаджуся дзяцей. Лоск Валож. ГАДЗІ'ЦЦА, ГОДІ'ТІСЕ незак. 1. Наймацца на часовую работу. Бывала, ён годзіцца пасвіць на хлеп. Альхоўка Навагр. Пашоў гадзіцца кароў пасвіць. Жылі Іўеў. Цяпер пастухі пасвіць не гадзяцца. Міратычы Карэл. Яны годзяцца скасіць сенажаць. Гемзы Шальч. Ходів годітісе з майстром, коп хату поставів. Курашэва Чыж. 2. Дамаўляцца аб цане. Прыдэ годітісе — хочэ корову рабую купіті. Курашэва Чыж. 3. Жыць у згодзе, мірыцца, ладзіць. Не гадзіліся ca свекровей. Быстрыца Астр.; параўн. польск. godzić sig 'мірыцца, згаджацца, наймацца'. 26. Зак
Дадатковыя словы
гадаць, еадане
4 👁