вяс II гл. вяз ВЯСЕ'ЛЛЯ, ВЯСЕ'ЛЕ, ВЯСЕ'ЛЁ, ВЯСЕ'ЛЬЯ, ВЫСІ'ЛЛЕ, ВЭСЭ'ЛЬЕ н. Вяселле. Як вяселля — поўна хата няпрошаных гасцей, няможна прайсці, цяпер няпрошаныя ня йдуць. Валынцы В.-Дзв. Быў у вяселлі. Мярэцкія Глыб. Як вяселля, ён ідзе — яго запрашалі іграць. Саланое Віл. На вяселі была. Альхоўка Навагр. Вяселё гуляюць, яе падрушка ідзе замуш. Малахоўцы Бар. Вясельёў многа было. Дзяніскавічы Ганц. Гэтыі ныділі було мныго высіллей. Сіманавічы Драг. Тры еэсэльі было на тройцу. Смаляніца Пруж. V На высіллі люблять с прыносом, а ны з довгым носом. До высілля загоіцця [рана], загоіцця, покы высілле вспокоіцьця. Сіманавічы Драг. ВЯСЕ'ЛЦО н. памянш. да вяслб. Вяселцо грыбоў насушыла. Семежава Кап. ВЯСЕ'ЛЬНІКІ мн. Удзельнікі вяселля. Усе вясельнікі собрался ў хату. Альхоўка Навагр. ВЯСЕ'ННЫ прым. Веснавы. Вясенны парасёнак ужо бальшы. Купіла вясенную свінку. Мярэцкія Глыб. ВЯСЁЛКА I ж., ВЯСЁЛКО н. Нізка, вясло. Насушыла вясёлку праўдзівікаў. Навешаеш вяртушак лыка i нясеш вясёлку. Вясёлко лісту прынёс. Малахоўцы Бар. ВЯСЁЛКА II ж. бат. Смаржок. Вясёлка прыземістая, а ёсць высокая. Азяраны Раг. Весялке вясною збіраюць, іх здаюць на лякарства. Малахоўцы Бар. ВЯСЕЛКІ толькі мн. абрад. Наваселле. Вясёлкі спраўлялі, як у новую хату пераходзілі. Валынцы В.-Дзв. ВЯСЁЛОЧКО н. памянш. да в я с ё л к о. Вясёлочко прышчэпак вісіць. Альхоўцы Лях. ВЯСЁЛЫ прым. Жартаўлівы, вясёлы. Вот вясёла баба! Лісна В.-Дзв. Затое ты такая вясёлая, што вясёлым врэмем радзілася. Кураполле Паст. ВЯСЁНКА ж. ласк, да в я с н а. У сю вясёнку дажджу німа. Ахрэмаўцы Брасл. Вясёнка ідзець, трэба за сяўбу брацца. Саланое Віл. ВЯ'СКА гл. ВЯЗКА ВЯСКА' мн. Вёскі. Ён абыйдзе ўсе вяска, па вясках цягаецца чалавек. Альхоўка Навагр. ВЯ'СКІ прым. Гразкі. Там вяская балота. Мярэцкія Глыб. ВЯ'СКО прысл. Гразка. Там не тупко, а вяско. Малахоўцы Бар. ВЯСЛО7 I, ВЯ'СЛА н. Тое ж, што i в я с ё л к а 1. Палоскі наніжуць на борку i называюць вясло палосся. Вясло рыбы прынёс. Рудня Астравітая Чэрв. Лазу круцілі ў кружолкі, наніжуць на лазіну, вяжуць i называлі вясло. Вецярэвічы Пух. Колісь хто нясе прадаваць вясло лазы. Дзяніскавічы Ганц. Вясло — некалькі вярчоў. Тухавічы Лях. Вясло лісця. Пасека Ст.-Дар. Вясло абаранкаў на нітку наніжаш. Альхоўцы
Дадатковыя словы
вэсэлье, вяселе, вяселья, вяскі, вясла
4 👁