Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1979). Том 1. А-Г. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 513  ▶ 
кі цыбулі вешаям бяз нічога. Старый Трокі Трак. Вянкі цыбулі прадавала. Быстрыца Астр. Лук плялі ў еянкі. Пасіене Лудз. 2. Нізка, маток. Вянок лісту дубовага назбірала. Рудня Астравітая Чэрв. Тры вянкі лісту сабрала. Дзяніскавічы Ганц. Смаршке i страшке высушыла, вун вянок іх вісіць. Пацаўшчына Дзятл. ВЯНО'ЧАК м. памянш. да в я н 6 к III, 2. Г рыбы сушылі, нізалі на нітку i называлі вяночак. Вяночкаў п'яць на кілё. Дзяніскавічы Ганц. ВЯ'НУЦЬ, ВЯ'НУЦЬ незак. Сохнуць, засыхаць. В'яне трава, паўяла. Дзяніскавічы Ганц. 0 Сэрца вяне — бярэ за сэрца. Так ён слаўна граў на дуццы, што як слухаеш, дык сэрца вяне — натта жаласна граў ён. Адамава Валож. ВЯНЦЁРАЧКА ж. памянш. да в ё н ц e p. Вянцёрачкі адзяюцца на маленькія каблучкі, ca дным крылом. Вянцёрачкі ставццца летам. Альхоўка Навагр. ВЯНЦЁРКА ж. Невялікі венцер з адным крылом. Венцяры з двума крыламі, a вянцёркі — ca дным. Альхоўка Навагр.; гл. в ё н д e p. ВЯНЦЬГ мн. Берагі. 3 вянцоў ня вышла рака, у гэтым гаду малая вада была. Валынцы В.-Дзв. ВЯНЧСУЛЬНЫ прым. 1. Заручальны. Вянчолъны пярсцёнак насіла. Ністанішкі Смарг. 2. Вянчаны. Яны не вянчольныя. Груздава Паст. ВЯТТЛА м. i ж. зневаж. Дурань, разява. Бываіць з добрага чалавека зробіцца вяпла: станіць,. як вяпла, i нічога не панімаіць. Кіралі Шчуч. Вяпла неразумнае! Шамялі Брасл. Яго вяплам называюць. Скрудалена Даўг. Вяпла — дурак, які няўдалы чалавек. Чычалі Швянч. Ах ты вяпла! — скажуць, як не так што зробіць, не так што гаворыць. Грыкені Вільн. Вяпла ты! Вот вяпла: ідзе i паваліцца. Ракаўскія Швянч. Вяпла — разінькаваты чалавек. Вот вяпла, шукала i не нашла. Магуны Паст. Вяпла ты! — сядзіць i глядзіць. Ахрэмаўцы Брасл. Ідзець, як вяпла, i на ногі не глядзіць. Кураполле Паст. Вяпла ты! Лісна В.-Дзв.; параўн. літ. vćpla тж'. ВЯПЛАВАЛЫ прым. Дурнаваты. Вяплаваты такі. Скрудалена Даўг. Ён вяплаваты. Чычалі Швянч. ВІдацца, што вяплаваты. Малькуны Ігн. У яе вяплаваты мужык. Лісна В.-Дзв. Тая баба вяплаватая. Кураполле Паст. V Чэм багаты вяплаваты— лучшэ бедны развітой. Кураполле Паст.; гл. в я п л а. ВЯРАУЧА'НЫ прым. Зроблены з вяроўкі. Перавёсла ў вядры вяраўчаная было. Магуны Паст. Шлеі былі раменныя i вяраўчаныя. Быстрыца Астр. Былі лейцы i вяраўчаныя. Вязынка Маладз. Вяраўчана сыпоня. Пасека Ст.-Дар. ВЯРАШЧАЧСА гл. ВЕРАШЧА'ИКА ВЯРБА', ВЕ'РБА, ВІРБА', БЯРБА' ж. Вярба. Вярба высока-высока расце. Яна высока, як вярба. Мсцібава Ваўк
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

верашчаика, верба, вянуць, вяраучаны, пяць
13 👁
 ◀  / 513  ▶