цягнуць. Вытаскуе вядро са студні. Паляцкішкі Воран. 2. Выганяць, выкідваць. Пчолы трутня вытасківаюць з уля, крылья ім астрыгаюць. Ахрэмаўцы Брасл.; параўн. руск. вытаскивать 'выцягваць'.
ВЫТАЎКАЦЬ незак. Таўчы зерне на крупы. У ступі панцак вытаўкалі з ячменю. Магуны Паст.
ВЫТАЯЦЬ зак. Адтаяць. Забілі яго ўвосінь — снегам задуло, вытаяў вясной. Валынцы В.-Дзв.
ВЫТКНУЦЦА зак. Паказацца, вытыркнуцца. Кот сядзіць на тым мейсцу, як выткнецца з нары мыш — і злапая. Гемзы Шальч.
ВЫТЛУМАЧЫЦЬ, ВЫТЛУМАЧЫТІ зак. Растлумачыць. Як вытлумачыць такія словы? Паляцкішкі Воран. Чакай, я вытлумачу. Беняконі Воран. Як вам вытлумачыць? Быстрыца Астр. Трудна мне ўсё вытлумачыць. Кемялішкі Астр. Як нэ понімаеш, то я тобіе вытлумачу. Курашэва Чыж.; параўн. польск. wytłumaczyć 'тж'.
ВЫТНУЦЬ зак. Выцяць, ударыць. Паленам вытня — і хлопец у крыве. Альхоўка Навагр. Матка вытня дзіця — яму не баліць. Дакудава Лід. Уцякай, бо вытня. Касілавічы Дзярж. Іван б'е — вытня нагою. Дзяніскавічы Ганц. Вот вытнуў так вытнуў! Крэва Смарг. Як вытнуць цельную карову, то трэба ўзяць ячменю, жыта і пшаніцы, папрышчыць і даць кароўцы папіць. Міратычы Карэл.; параўн. польск. wyciąć 'тж'.
ВЫТОПТВАЦЬ незак. Станавіцца па чарзе на панажы ў працэсе ткання. Тады праводзіш панажы і вытоптваеш. Ракаўскія Швянч.
ВЫТОСКАЦЬ незак. Выцягваць. Пяку картапляныя алаткі, качаргою [скавараду] вытоскаю. Малахоўцы Бар.; параўн. руск. вытаскивать 'тж'.
ВЫТРАВАЦЬ гл. ВЫТРЫВАЦЬ
ВЫТРАСАЦЬ незак. 1. Аддзяляць зерне ад саломы. Вытрасаюць снапы, каб не аставаліся зярняты. Альхоўка Навагр. Як змалоцяць, вытрасаюць салому, ачышчаюць зярно. Стральцы Шальч. 2. Выбіраць лепшую, кулявую салому. Абівалі жыта і вытрасалі кулі. Валынцы В.-Дзв. Жыта малоціць і вытрасае на кулі. Бярэ мужык салому за верх і вытрасае. Беняконі Воран. 3. Аддзяляць льновалакно ад вярхоў трасты. Вярхі вытрасалі. Грыкені Вільн. 4. Выбіраць мёд. Па два-тры разы за лета ён вытрасаіць мёт. Кураполле Паст.
ВЫТРАСЦІ зак. 1. Аддзяліць насенне ад галовак (пра мак). Нада мак вытрасці — ужо высах. Кураполле Паст. 2. Вывернуць. Падыміць буч і вытрасець рыбу. Старыя Смільгіні Воран. 3. Аддзяліць льновалакно ад вярхоў трасты. Вытрасці трэба вярхі. Грыкені Вільн.
ВЫТРЫВАЛЫ прым. Цярплівы, вынослівы. Вытрывалы чалавек. Магуны Паст.
75 👁