Старонка 372
/ 513
ВЫСТРАІЦЦА зак. Прыбрацца. Куды ш ты так выстраілася? Груздава Паст. ВЫСТРАІЦЬ зак. Паставіць у рад. Усіх выстраілі і пражыванне давалі. Ахрэмаўцы Брасл. ВЫСТРАЧЫЦЬ зак. Выштабнаваць. Даўней рубашку рукамі выстрачыш — шылі ўручную. Валынцы В.-Дзв. ВЫСТРУШКІ мн. Расшчэпленыя напалам дубцы для пляцення. Даўней калубель аплецена выструшкамі з ляшчыны. Старое Сяло Зэльв. ВЫСТРЫГАЦЬ незак. Кроіць. У кліны выстрыгалі андаракі. Выстрыгалі скуру і рабілі хадакі. Ракаўскія Швянч. ВЫСТРЫЛІТІ, ВЫСТРЫЛЫТЫ зак. Выстраліць. Штось голосно выстриліло. Курашэва Чыж. Выстрылыв у того вовка і попав у саму голову. Сіманавічы Драг., Відзібар Стол. ВЫСТРЭНЧЫВАЦЬ незак. Гатаваць далікатную смачную ежу. Не выстрэнчывай ты ім, што ёсць — тоя ніхай ядуць! Вецярэвічы Пух. ВЫСТУДЗІЦЬ зак. 1. Астудзіць. Трэба выстудзіць мяса і злажыць. Ліпнікі Вільн. 2. Выпусціць цяпло (пра памяшканне). Дзверы атчыніў, выстудзіў хату. Номікі Бабіц. ВЫСТУПАЦЬ незак. Прасочвацца на паверхню. Мядовыя росы выступаюць із цвятоў. Кураполле Паст. На жытных каласах мядніца выступала. Смала выступаіць кроплямі. Ахрэмаўцы Брасл. ВЫСТУПІЦЬ зак. Выйсці. Ён уперач няхай пойдзець, а яна не выступіць з хаты. Беразіно Докш. ВЫСТУПІЦЬ зак. Выціснуцца, выступіць на паверхні. Як таўклі ў ступі, такія слізкія каноплі зробяцца, што выступіць алей у ступе. Саланое Віл. ВЫСТУПКІ мн. 1. Абутак, пашыты з матэрыі. Жэншчыны калісь шылі выступкі з мацерыі. Масілавічы Сл. 2. Абутак на драўлянай падэшве. Выступкі — мо нейкія дзераўляшкі. Семежава Кап. 3. Стары, паношаны абутак. Выступкі — старые чэрэвікі. Смаляніца Пруж. 4. Апоркі, адразанікі. Халявы адрэжа з ботаў — гэта выступкі. Малахоўцы Бар. ВЫСТЫДЗІЦЬ зак. Пасароміць. Выстыдзіць ён яшчэ цябе, не хадзі з ім. Ахрэмаўцы Брасл. ВЫСТЫСЬ гл. ВЕСЦІСЯ ВЫСУЧЫЦЬ зак. У выразе: Высучыць галаву — стаміцца ад разумовай працы, вучобы. А што з гэтай навукі: высахла, высучыла галаву толькі. Гемзы Шальч. ВЫСЦІ зак. 1. Выйсці. Як мне з хаты высці? Кемялішкі Астр. 2. Зрасходавацца. Хлеб у нас вышаў. Дакудава Лід. ВЫСЦЯРАГЧЫСЯ зак. Асцерагчыся. Трудна высцярагчыся ад хваробы. Паляцкішкі Воран. ВЫСЫКАЦІ гл. ВЫСЯКАЦЬ ВЫСЫПАЦЦА незак. Выпускаць мяцёлку (пра авёс і
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁
/ 513