Старонка 371
◀ / 513 ▶
ВЫСМАРГАЦЦА зак. экспр. Выгаладацца. Парасяты высмаргаліся — будуць есці. Саланое Віл. ВЫСМАРГАЦЬ зак. Выпраміць. Высмаргай нітку! Номікі Бабіц. ВЫСМАРКАЦЬ зак. Вычысціць нос. Не можа нос высмаркаць. Рыбчына Віл. Высмаркай нос! Рудня Астравітая Чэрв. ВЫСМАТРЫВАЦЬ незак. Выглядаць, мець пэўны знешні выгляд. Яна не высматрываіць на восемдзесяць гадоў. Ахрэмаўцы Брасл.; параўн. руск. высматривать 'тж'. ВЫСМЯГНУЦЬ, ВЫСМІГНУЦЬ, ВЫСМАГНУЦЬ зак. 1. Высмагнуць. Суп высмях. Мішневічы Шум. Высмах булён. Ністанішкі Смарг. 2. перан. Змучыцца ад цяжкіх перажыванняў. Я высмігла за іх, здароўе пацірала, як пачаў басцяцца. Саланое Віл. ВЫСНЯКАЦЬ гл. ВЫСЯКАЦЬ ВЫСОКА, ВЫСОКО гл. ВЫСАКА ВЫСОЛОПІТІ гл. ВЫСАЛАПІЦЬ ВЫСОЛОПЛЯТІ незак. Неўпапад гаварыць, выдаваць тайну. Як будэш там, то нэ высолопляй языка, як тэбэ нэ будут пытаті. Курашэва Чыж. ВЫСОЛОПЫТЫ гл. ВЫСАЛАПІЦЬ ВЫСОЛОТКІ толькі мн. Адходы ад буракоў пры перапрацоўцы на цукар ці спірт. Можэ высолоткуов добыткові куплю. Курашэва Чыж. ВЫСПА ж. 1. Востраў. Ёсць выспа на азяры. Магуны Паст. Выспа сярот рэчкі. Быстрыца Астр. 2. Грудок. Выспа сярот балота вядзецца. Быстрыца Астр. 3. Высокае пясчанае месца. Ест выспа ў лесе, там нічога не расце. Вострава Маст.; параўн. польск. wyspa 'тж'. ВЫСПАНЫ дзеепрым. Пра таго, хто выспаўся, не хоча спаць. Не спіць, бо выспаная. Галава крэпкая, выспаная. Магуны Паст. ВЫСПАТ прысл. Пад спод. Гальку выспат мне пашылі. Ракаўскія Швянч. ВЫСПАЧКА памянш. да выспа. Узгорачак, грудок: Сяць на выспачку, там суха. Гемзы Шальч. Там выспачка — грудок такі. Жылі Іўеў. ВЫССАНЭ У выразе: С пальця выссанэ. То всё нэ правда, а с пальця выссанэ. Курашэва Чыж. ВЫСТАВА ж. Выстаўка. Ён меў жарабца, на выставу ездзіў. Ён агяроў дзяржаў, на выставу ездзіў часта. Гемзы Шальч. ВЫСТАВІЦЬ зак. Паказаць, высунуць. Паўлюк-паўлюк [божая кароўка], выстаў рогі! Старыя Смільгіні Воран. Я квігу яму выстаўлю! Саланое Віл. ВЫСТАРАЦЦА зак. Знайсці, адшукаць. Выстараюся жаніха табе. Лісна В.-Дзв.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
73 👁
◀ / 513 ▶