Старонка 362
◀ / 513 ▶
сябе на двор. Саланое Віл. 2. перан. Вытрымліваць. Даўней учыцца не выносіла кішэнь. Старыя Трокі Трак. ВЫНОСЛЫ прым. Гонкі, высокі. Вынослая сасна стаіць. Бакшты Іўеў. Там такі вынослы лес. Стары Свержань Стаўб.; параўн. польск. wyniosły 'тж'. ВЫНОСНЫ прым. 1. Тое ж, што і вынослы. Бяроза просценькая, выносна. Альхоўцы Лях. 2. Рослы, высокі (пра чалавека). Яна выносна дзеўка, а ён — карамзляк і ногі крывыя. Гемзы Шальч. 3. Гучны, высокі голас. Яна крыклівая, а голас выносны — далёка чуваць. Гемзы Шальч. ВЫНЬ часц. Вунь. Вынь у той бок брыгадзір пайшоў. Мачаск Бярэз. ВЫНЯТЫ, ВЫНІТЫ дзеепрым. 1. Выцягнуты, выняты з чаго-н. Выняты з вады агурэц — і не той смак. Кураполле Паст. Адна шыба вынята. Лоск Валож. 2. Выдалены з арганізма. У ей почка выніта пры аперацыі. Валынцы В.-Дзв. ВЫНЯЦЬ, ВЫНАЦЬ зак. 1. Дастаць, адкуль-н., з чаго-н. Выняла грошы і дала. Старыя Смільгіні Воран. 2. Узяць, атрымаць, выпісаць. Трэба пайсці мэтрыку выняць. Номікі Бабіц. ◊ Сэрца выняць — змучыць, загубіць. Яна ей сэрца вынала. Мішневічы Шум. ВЫНЯЦЬ незак. Вымаць. Даўней бульбу зварым, стаўчом, выняім са ступы, мучыцы патсыпім і робім лапуны. Саланое Віл. ВЫПАГАДЗІЦЦА зак. Распагодзіцца. Павінна выпагадзіцца сягоння. Ністанішкі Смарг. ВЫПАГОДЖВАЦЦА незак. Распагоджвацца. Там выпагоджваецца ўжо. Вецярэвічы Пух. ВЫПАДАК, ВЫПАДОК м. Здарэнне, выпадак. Быў такі выпадак, што я забіла круком сароку. Граўжышкі Ашм. Такый выпадок трапывся. Сіманавічы Драг.; параўн. польск. wypadek 'тж'. ВЫПАДАЦЬ незак. 1. Падаць. Выпадаў снех часта. Жылі Іўеў. 2. Асядаць. З вады выпадая муць, аржа на дно. Малыя Аўцюкі Калінк. 3. з адмоўем. Нельга. Святам ісці рваць лён ні выпадая. Міратычы Карэл. Не ўсім выпадая ехаць. Гемзы Шальч. ВЫПАДВАЦЬ незак. Выпадаць, вылазіць. Валасы сталі выпадваць. Міратычы Карэл. ВЫПАЛАЦЬ зак. Павырываць пустазелле на агародах, на пасевах, апалоць. Я выпалаю сваю дзялку буракоў. Ёдлавічы Брасл. ВЫПАЛІВАЦЬ незак. 1. Выпальваць, заканчваць паліць у печы. Я канчаю выпаліваць у печы. Сакаляны Сакол. 2. Лячыць рожу народным спосабам. Прышла да нас маладзіца і зачала выпаліваць рожу [на назе]. Сакаляны Сакол. ВЫПАЛІЦЬ зак. Скончыць паліць у печы. Як печ выпа
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 513 ▶