ВЫКАРЭНІВАЦЬ незак. Вырываць з карэннем. Конскі шчавель выкарэніваюць, а ён нарастаіць. Ахрэмаўцы Брасл.
ВЫКАРЭНІЦЬ зак. Вырваць з коранем, знішчыць. Конскі шчавель выкарэніць цяжка. Ахрэмаўцы Брасл.
ВЫКАТКА ж. Цэнтрыфуга. Выкатка — машына такая выкатываць мёт. Дакудава Лід.
ВЫКАЎЗАЦЦА зак. Выпэцкацца, вымазацца. Кошка выкаўзалася ў сажу. Дзяніскавічы Ганц.
ВЫКАЦІЦЦА зак. Адваліцца. Клешч увап'ецца і галаву схавая, доўга свярбець будзя, пакуль галава не выкаціцца, як ссохня. Азяраны Раг.
ВЫКАЧАЦІ зак. Выкачаць, разгладзіць. Сорочку выкачала тобе. Смаляніца Пруж.
ВЫКАЧАЦЦА зак. Выпэцкацца. Выкачаліся ў грась свіні. Лоск Валож.
ВЫКАШКАЦЦА зак. экспр. Сабрацца, справіцца. Што, ты яшчэ не выкашкалася? Малькуны Ігн.; параўн. літ. kõškintis 'тж'.
ВЫКАШКАЦЬ зак. экспр. Грабучы, зрабіць паглыбленне. Куры на агародзе ўсё выкашкалі. Старыя Смільгіні Воран.
ВЫКВАСІЦЬ зак. Вытрымаць патрэбны час у спецыяльна прыгатаванай вадкасці. [Гарбар] выквася скуру і канём круця. Гемзы Шальч.
ВЫКВАЧЫЦЬ зак. Добра размяшаць. Мая Зоська рукамі вымясіць, выквачыць яду свіням. Бакшты Іўеў.
ВЫКВІТАВАЦЦА зак. Разлічыцца. Я ўжо выквітаваўся, заплаціў усё. Вялікія Баяры Шчуч.
ВЫКВЯТНУЦЬ зак. Змарнець у траве. Выквятлі буракі ў траве. Старыя Смільгіні Воран.
ВЫКІДАВАЦЬ незак. Выносіць вон усё непатрэбнае. Непатрэбнае можна выкідаваць вон. Груздава Паст.
ВЫКІДАВАЦЬ незак. безас. Пакрывацца прышчамі, высыпкай. Язык прышчаямі выкідавая. Вострава Маст.
ВЫКІДАЦЬ зак. Выгнаць. Нікуды я іх не выкідала, маглі жыць. Гемзы Шальч. Яго выкідалі з хаты і хату разабралі. Вецярэвічы Пух.
ВЫКІНУЦІ зак. 1. Тое ж, што і выкідаць. Хацелі с хаты выкінуці невестку. Ялова Пруж. 2. Прыняць. Выкінь с-под ног чоботы. Смаляніца Пруж.
ВЫКІПЛІВАЦЬ незак. Выкіпаць. Апкопчаваям кілбасы, з іх выкіплівая цяжасць. Крэва Смарг.
ВЫКІСНУЦЬ зак. Добра ўкіснуць. Кап выкіснуў [хлеб], так нада ні ў гарачая ставіць. Індра Красл.
ВЫКІШКАЦЦА зак. Тое ж, што і выкашкацца. Во ня выкішкаесся ты ніяк. Ракаўскія Швянч.
74 👁