чыцца. Вайной вышла яда, не было чаго есці. Вялікія Баяры Шчуч. ◊ Выйсці з лет, з дзяцей — пра клімактэрычны перыяд у жанчын. Вышла з лет баба, не водзіць дзеці. Дзяніскавічы Ганц. Стара баба, з дзяцей вышла. Старое Сяло Зэльв. Яна з лет вышла, дзяцей не было. Вецярэвічы Пух. Вжэ Полаі [Пелагеі] пыдысят літ було, а шэ ны выйшла з літ, шэ хлопця прывыла. Сіманавічы Драг. Выйсці с праў — састарыцца. Ужо с праў вышаў чалавек. Ён ужо с праў выходзя. Гемзы Шальч.
ВЫЙСЦІСЯ зак. З'явіцца, выступіць на паверхні, паказацца. Балела скула, пака выйшлася наверх. Граўжышкі Ашм.
ВЫКА ж. Віка. Выка з гаўсом. Вялікія Баяры Шчуч.
ВЫКАБЛУЧВАЦЦА незак. Крыўляцца. Ты не выкаблучвайся! Пацаўшчына Дзятл.
ВЫКАЗАЦЦА зак. Паказацца. С утра пагода, слонейка выказалася. Магуны Паст.
ВЫКАЛАСАВАЦЦА, ВЫКАЛАСАВАЦА, ВЫКОЛОСІТІСЕ зак. Выкаласаваць, выплысці. Як выкаласуецца жыта — волны ідуць па ім. Мішневічы Шум. Выкаласуіца жыта — ідзі збірай грыбы. Індра Красл. Пшэніця вжэ выколосіласе. Курашэва Чыж.
ВЫКАЛАЧУВАЦЦА незак. Абівацца. Выкалачуецца жыта [на насенне], дзе малое жыцца, то не калоцім. Азяраны Раг.
ВЫКАЛБАЦІЦЬ зак. Добра размяшаць. Насыпаў мукі ў ваду і выкалбаціў добра. Жылі Іўеў.
ВЫКАЛУПАНЫ дзеепрым. Выкалуплены. Выкалупаны хлеп, уся булка выкалупаная. Гемзы Шальч.
ВЫКАПАЦЬ зак. 1. Зрабіць паглыбленне ў зямлі. Бацька мой выкапаў студню. Ахрэмаўцы Брасл. 2. Выбраць з зямлі. Я седзячы выкапала бульбу. Саланое Віл. 3. Выграбці (вуголле з печы). Вуглі ня выкапыіш с печы, яны ў чылесніку астаюцца. Індра Красл.
ВЫКАПЫВАЦЬ, ВЫКАПУВАЦЬ незак. Выкопваць з зямлі. Там выкапываюць косці, галовы. Саланое Віл. Смольныя пні выкапуюць і сякуць на падпал печы. Азяраны Раг.
ВЫКАРПАЦЦА зак. Ачуняць, паправіцца. Ён быў у калодзісь уваліўшыся, захварэў, пакуль выкарпаўся. Я не думала, што выкарпаесся. Валынцы В.-Дзв.; параўн. лат. kārpîties 'тж', літ. дыял. karpýtis 'рыцца'.
ВЫКАРПАЦЬ зак. Вырыць з зямлі. Свіння выкарпаюць дзівасіл. Азяраны Раг.; параўн. літ. дыял. karpýti 'рыць (зямлю)'.
ВЫКАРЧОЎВАЦЬ незак. Выкопваць карчы, выкарчоўваць. Лес выкарчоўвалі, трэба было ачысціць ад пнёў. Азяраны Раг.
97 👁