ВЫВЕСЦІ, ВЫВЯСЦІ зак. 1. Звесці, вывесці (пра жывёлу). Вывелі авечак у нас, не разводзяць цяпер. Валынцы В.-Дзв. 2. Знішчыць. Клапоў вывелі, німа. Ахрэмаўцы Брасл.
ВЫВЕСЦІСЯ зак. Звесціся. Вывеліся куры — арол усіх падраў. Лісна В.-Дзв.
ВЫВЕТРЫВАЦЦА незак. Сушыцца на ветры. У клеці кумпяк і выветрываецца. Лісна В.-Дзв.
ВЫВЕТРЫЦЬ зак. Праветрыць. Я акно аткрыла — ніхай выветрыя. Мсцібава Ваўк.
ВЫВЕЎКА ж. Тое ж, што і выдмухі. Не гані карову, бо кала вывеўкі там граско. На вывеўцы і трава не расла і сухо было. Вывеўка бывае і на полі. Баброўнікі Гарад.
ВЫВІВАЦЬ незак. Намотваць. Вывіваюць клубок ніцяў. Жылі Іўеў.
ВЫВІДНЯЦЬ зак. безас. Развіднець. Вывідняла ўжо. Альхоўка Навагр.
ВЫВІСЦІ зак. Вывезці. Ён выўіс гной на поля. Нада вывісці дровы з лесу. Саланое Віл.
ВЫВОЗКА гл. ВЫВАСКА
ВЫВЯРАДЗІЦЬ зак. Натрудзіць. Вывярадзіла руку, жнучы. Жыдзевічы Іўеў.
ВЫВЯРНУЦЬ зак. 1. Перамясціць, пераліць з адной пасудзіны ў другую. Вывярну ў таз грыбы і буду саліць. Лісна В.-Дзв. Я свіням вывярну гэту яду. Кураполле Паст. 2. Вывернуць, вырваць з зямлі з карэннямі. Вецяр дзерава вывярнуў. Паляцкішкі Воран. 3. Пакалечыць. Вывярнуў ногу. Ёдлавічы Брасл.
ВЫВЯСЦІ зак. Нарадзіць. Чатырнацаць дзяцей вывясці — што ты думаеш лёхка? Саланое Віл.
ВЫВЯХ м. Вывіх. Вывях бывая — хто нагу звіхне. Вывях вывязваць нада. Рыбчына Віл.
ВЫГА ж. бат. Віка. Выга, яе сеюць са ўсом на корм. Міратычы Карэл. Выга і ляда — тое ж. Альхоўцы Лях.
ВЫГАВАРВАЦЬ незак. Выказваць крыўду, незадавальненне. Цяпер выгаварваць будзе адна другой. Мсцібава Ваўк.
ВЫГАВАРУВАЦЬ незак. Вымаўляць з акцэнтам. Ты не так выгаваруеш, як у нас. Жылі Іўеў.
ВЫГАВАРЫЦЦА зак. Сурочыць. А гэты кот, кап не выгаварыцца, яшчэ не бэсціць. Альхоўка Навагр.
ВЫГАДА, ВЫГОДА ж. 1. Добрыя ўмовы жыцця і працы. Дзіця ў выгадзі расцець. Валынцы В.-Дзв. Цяпер выгада маладым. Саланое Віл., Старыя Смільгіні Воран. Вот ёй выгода ў маткі: робіць, што хоча, спіць, колькі хоча. Кіралі Шчуч. Якая выгода: сядзі і пішы, не нада на нагах стаяць. Мярэцкія Глыб. Ты расцеш на выгодзя. Старыя Смільгіні Воран. У такой выгодзе рос. Вязынка Маладз. Тут магазін на месці, і аўтобус, і ўся выгода. Ахрэмаўцы Брасл. Дзісь выго-
82 👁