Старонка 344
◀ / 513 ▶
Стральцы Гродз. 6. Дастаць (з печы). Булкі выберу, тады пайду на магілкі. Ракаўскія Швянч. 7. Выняць, выставіць. Хазяйка гэта акно была выбрала, а цяпер зноў нада ўставіць. Магуны Паст. Пакалупаяш муштук, сос выбярэш. Перавознікі Астр. Вы выбралі почту? Быстрыца Астр. 8. Зняць. Трэба палатно выбраць с кроснаў. Грыкені Вільн. 9. Забраць. Сына яна выбрала з дзетдома — і ён стаў хуліганам. Ахрэмаўцы Брасл. 10. Выпатрашыць. Ватрабянкі рабілі так: выбярыць нутры, зварыць і пасякая вантропкі, сэрца, почкі — у кішкі і ў печ. Старыя Трокі Трак. 11. Дастаць з поласці, аперыраваць. Разрэзалі і выбралі рабёнка з жывата. Быстрыца Астр. 12. Адабраць (пра здароўе). Зяць мне многа здароўя выбраў. Кураполле Паст. 13. Забраць. Здаў адзежу ў хімчыстку і не выбраў. Кураполле Паст. 14. Купіць. Зяць мне білет выбраў у Віцебск. Старыя Трокі Трак. ∇ Яна с-пад гадзіны яйкі выбяра — гавораць пра такую, хто промаху не дась нідзе. Гемзы Шальч. З гурту выбярэш курту — гэта пра тое, што маліц возьміць ніякую дзеўку ці дзеўка возьміць благога мужыка. Груздава Паст. ВЫБРУКАВАЦЬ зак. Вымасціць. Нада выбрукаваць цэглай дарошку. Ракаўскія Швянч. ВЫБРЫКІ мн. Здарэнні, выпадкі. Даўней і ў горадзе былі выбрыкі, як хто бадзяўся без работы. Груздава Паст. ВЫБУХАЦЬ зак. экспр. З'есці. Як вайной галодніца была, дык два саганы наварам травы і выбухаям. Альхоўка Навагр. ВЫБУХНУЦЬ зак. Узарвацца, з сілай вылецець. Выбухнула зямля [ад узрыву бомбы]. Жодзішкі Смарг. ВЫБУЯЦЬ зак. Вырасці кволым, тонкім. Буракі выбуялі ў траве. Быстрыца Астр. Выбуяў гарох. Жылі Іўеў. ВЫБЫЦЬ зак. 1. Прабыць пэўны тэрмін. Нада было пяць гадоў выбыць там — ня выбудзя ён. Саланое Віл. 2. Мінуць, кончыцца. Цялёнку дні выбылі — нада рэзаць. Янова Рас. ВЫВАДАК м. Прыплод. Сарока прывіла свой вывадак. Валынцы В.-Дзв. ВЫВАДЖАЦЬ незак. Разводзіць. Дзеці вываджаюць кролікі. Грыкені Вільн. ВЫВАДЗІЦЦА незак. Знікаць, зводзіцца. Цяпер музыкі выводзюцца. Саланое Віл. ВЫВАДЗІЦЬ незак. Пладзіць, раджаць. Бабры з ракі капаюць норы і там дзяцей выводзяць. Саланое Віл. ВЫВАЖАЦЬ зак. Выцягнуць. І трэба было выважаць прэнт са скалы. Гемзы Шальч. Ён вываражыць карча якою палкаю, жэрткаю. Альхоўцы Лях. ВЫВАЙЦІЦЬ зак. Выгаварыць, вылаяць. Я ёй вывайціла, хай слухая. Масілавічы Сл. Вывайціла яна добра яго. Старыя Смільгіні Воран. Я вывайціла на ўсе стораны. Гемзы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 513 ▶