Старонка 343
/ 513
ва Лід. 6. Выбіраць адну з некалькіх асоб. Сколькі было ў яе ўхажораў — усё выбірала. Груздава Паст. 7. Забіраць, атрымліваць. Такой случай мне быў: ездзіла паспарт выбіраць. Індра Красл. Я выбірала мэтрыку ў райсабесе. Кураполле Паст. Ідзець спраўку выбіраць пра здароўя. Ёдлавічы Брасл. 8. Рваць лён. Будзем лён выбіраць. Беняконі Воран. 9. Даставаць, выцягваць. Лён вязуць у мачулішча, мочуць, а патом выбіраюць кручкамі снапкі. Індра Красл. 10. Даставаць з поласці, аперыраваць. Праз жывот дзяцей выбіралі. Ёдлавічы Брасл. ВЫБІРКІ толькі мн. бат. Тое ж, што і выбіраніцы. Сеялі наўмысня каноплі. Калі выбіркі выбяруць, то на нічальніцы яны ідуць. Цярэшкі Ваўк. ВЫБІТЫ дзеепрым. Утрамбаваны, пакрыты глінай. Хата была выбіта глінай, а на кухні — зямля, нада было часта заметаць. Міратычы Карэл. ВЫБІЦЦА зак. 1. З'явіцца. Цяпер паменіла ваўкоў і лясы парадзелі, а даўней то тут, то там выб'іцца воўк. Мярэцкія Глыб. 2. Выплысці. Глыбока месца, а дзе пападзе хто ў вір — не выб'ецца аттуль, патане. Старое Сяло Зэльв. 3. З'явіцца, адкрыцца. Бывае ў каня пад горлам выб'юцца раны. Гемзы Шальч. ◊ Выбіцца са сну. Выбіўся са сну, ня сплю. Магуны Паст., Крынкі Крын. Выбіцца з сіл. Я іс сіл выбіўся. Веркалы Пух. Выбіцца з веры. Я выбіўся з веры і не стаў пісаць. Ахрэмаўцы Брасл. Выбіцца на дарогу. Ледва выбіўся на дарогу. Малахоўцы Бар. ВЫБІЦЬ зак. 1. Вывіхнуць. Ехаўшы, руку выбіў — вывіхнуў нібы. Жылі Іўеў. 2. Набіць. Быў некалі пастар, ён жонку выб'іць — тая ўцячэць. Валынцы В.-Дзв. 3. Узбіць, распушыць. Выбіла — і стаяць падушкі. Старыя Смільгіні Воран. 4. Узбіць, успеніць. Грыбок робяць з творагу, туды дабаўляюць манкі, слівак, яяк, сахару, друбачку соды — гэта выбіць нада і пякуць. Крэва Смарг. 5. Абабіць, прыбіць. Трэбо хату выбіць лучынай, бо буду тынкаваць. Номікі Бабіц. ◊ У дошку выбіць — апавясціць аб чым-н. Трэ папрасіць, кап у дошку выбіў. Номікі Бабіц. ВЫБРАЦЦА зак. Знайсціся, з'явіцца (пра час). Як калі выбярэцца час, пацёгаям салому. Малахоўцы Бар. ВЫБРАЦЬ, ВЫБРАЦІ зак. 1. Выкапаць, вырваць. Выбрала сваю бульбу. Беразіно Докш. Ужо бульбу выбралі. Саланое Віл. Выберу цыбулю — ужо час. Мсцібава Ваўк. Трэба гуркі выбраці. Смаляніца Пруж. 2. Падгледзець пчол, дастаць мёд. Мала мёду і той нехта выбраў. Кураполле Паст. Выбяруць мёд у начоўкі. Саланое Віл. 3. Вырваць плоскуні. Трэба выбраць выберкі, ужо рысуя. Вострава Маст. 4. Узяць, атрымаць, выпісаць. На пэнсію ня выбрала ўсе спраўкі. Крэва Смарг. 5. Капаючы, дастаць. На том балоця торф выбралі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
/ 513