Старонка 342
◀ / 513 ▶
ВЫБІВАНЫ дзеепрым. Пакрыты слоем гліны, цвёрды. Ток быў дзеравянный і быў выбіваный ток з гліны. Лісна В.-Дзв. ВЫБІВАЦЦА незак. Вымалочвацца, абівацца. Ячмень з асцюкоў выбіваецца цапамі. Лоск Валож. ВЫБІВАЦЦА незак. Біць фантанам, з сілай вылівацца на паверхню. З вочка жарало выбівалася. Гемзы Шальч. Жыла выбіваецца з зямле — б'е вада. Мсцібава Ваўк. ВЫБІВАЦЬ незак. Пратоптваць. Выбіваюць каровы сцешкі. Малахоўцы Бар. ВЫБІВАЦЬ незак. 1. Утрамбоўваць, пакрываць слоем гліны. Ток выбівалі з гліны. Альхоўцы Лях. 2. Рабіць з гліны. Печ выбіваюць. Быстрыца Астр. 3. Перыць. Палатно выбіваюць пранікам. Саланое Віл. 4. перан. Псаваць, адбіраць. Што адзін з аднаго здароўе выбіваеце? Саланое Віл. ВЫБІРАЛЬНІЦА ж. 1. Жанчына, якая капае бульбу. Выбіральніцы казалі, што харошы ўраджай бульбы. Вострава Маст. 2. Жанчына, якая рве (выбірае) плоскуні. Пашлі выбіральніцы дранкі с канапель выбіраць. Жылі Іўеў. ВЫБІРАНІЦЫ толькі мн. бат. Мужчынскія асобіны канапель. Выбіраніцы — па каноплях, іх рвуць. Альхоўцы Лях. ВЫБІРАНКІ мн. Посцілкі з суконным утокам. У нас і цяпер ткуць выбіранкі. Вялікія Баяры Шчуч. Выбіранкі ткалі ў некалькі нітоў; патыкалася па палатняным ды сукном. Малахоўцы Бар. ВЫБІРАНЦЫ мн. Тое ж, што і выбіранкі. У цацкі, у кветкі выбіранцы ткуць дзвёх. Альхоўцы Лях. ВЫБІРАЦЦА незак. Вычэрпвацца. Разбіраюць парсюка так: вынімаецца грудзіна, выбіраяцца кроў, вылупліваюцца сэрца і лёхкія, вынімаяцца падбруш'я, вынімаюць кішкі. Крэва Смарг. ВЫБІРАЦЬ, ВЫБЫРАТЫ незак. 1. Выкопваць з зямлі. Трэба цыбулю выбіраць з ляхі. Ністанішкі Смарг. Картоплю выбіраюць у кошык. Вострава Маст. Бульбу выбіраюць. Мярэцкія Глыб. 2. Збіраць з паверхні зямлі. Я выбіраю гуркі ў ночвы. Вецярэвічы Пух. Выбыратыму гуркы. Сіманавічы Драг. 3. Падглядаць пчол, даставаць мёд. Ён выбіраіць мёт, угашчаіць — і яму пчолкі вяліся. Ёдлавічы Брасл. Нада мёт выбіраць. Кураполле Паст. 4. Выбіраць лепшую салому для кулёў. Кулі выбіралі, аставаўся акалот. Бакшты Іўеў. Куле выбіралі з самай лепшай саломы.— Што ты рабіў? — Куля выбіраў. Дзяніскавічы Ганц. Абівалі жыта ап калотку і куле выбіралі. Вецярэвічы Пух. Кулі выбіралі на страху. Рудня Астравітая Чэрв. 5. Выдзёўбваць, высякаць. Далатком кантаваную выбіраюць дзюрку. Ёдлавічы Брасл. Выбіраюць лёшачкі ў шулах. Быстрыца Астр. Асіну зрэжуць, а скобляй выбіраюць мусар — так рабілі палушачкі і начоўкі. Дакуда-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 513 ▶