Старонка 341
/ 513
ВУШКО н. Пятля ў лапцях. У вушко ўцягвалі валокі. Малахоўцы Бар. ВУШЛАВУХАЯ ШАПКА ж. Вушанка. Вушлавухую шапку зімой носюць. Мярэцкія Глыб. ВУШЛАТЫ прым. Тое ж, што і вушаты. Вушлатая курка з чубкамі пёраў каля вушэй. Мярэцкія Глыб. ВУШМАЛА м. і ж. зневаж. Неахайны чалавек. Вушмала — чалавек некі апусціўшыся. Ёдлавічы Брасл. Вушмала ты, як апушчонік! Мярэцкія Глыб.; параўн. літ. ūšmalas 'рукавіца з аўчыны'. ВУШШЫ гл. ВУЗШЫ ВУШЫ гл. ВУХА ВУШЫ мн. Петлі ў лапцях. Як даўней лапці плялі, вушы на палачку збіралі. Дакудава Лід. ВУШЫВЯЦ м. бат. Тое ж, што і вошы. Вушывяц дробненькі, расце кусцікам. Рудня Астравітая Чэрв. ВУЯК м. памянш.-ласк. да вуй. Дзядзька (брат маці). Гемзы Шальч., Быстрыца Астр. ВУЯЦЬ незак. Выць. Бувала, ваўкі вуяць, як стануць вуяць, аш страшна робіцца. Сабака вуёць. Малькуны Ігн. ВУЯШАК м. Тое ж, што і вуяк. Жылі Іўеў. ВЫБАДАТІ зак. Выведаць, даведацца. Выбадай, чы то правда, што вуон говорыв. Курашэва Чыж.; параўн. польск. badać 'даследаваць'. ВЫБАІНА ж. Разбітая каляіна, калдобіна. На дарогі выбаіны засыпаюць пяском. Лісна В.-Дзв. Там былі такія выбаіны, бывала, санкі палятуць убок. Кураполле Паст. ВЫБАЙ м. Тое ж, што і выбаіна. Бываюць такія выбаі на дарозя, што сена не прывязеш, можна абярнуцца. Лапічы Асіп. ВЫБАЛУШЫТІ зак. экспр. Вытарашчыць (вочы). Чого ты так очы выбалушыв? Курашэва Чыж. ВЫБАНІЦЦА зак. Спацець, упарыцца. Выбанілася дзеўка, у вочарадзі стаяўшы. Дуброўка Пух. ВЫБАСЦІЦЬ зак. экспр. Аблаяць. Яна не так усё робіць, вот я яе і выбасціла. Старыя Смільгіні Воран.; гл. бэстаць. ВЫБАЧАЦЬ незак. Прабачыць, дараваць. ∇ Старым і ў хаця бох выбачая. Жылі Іўеў. Асот і малачай — на картошку выбачай! Апіта Іўеў. ВЫБАЯК м. Высокае роўнае дрэва. Выбаяк у лесе з нашага берагу відаць. Быстрыца Астр. ВЫБЕЛІЦЬ зак. Памыць. Выбелю кохту. Вялікі Краснік Пруж. ВЫБІВАНКАВЫ прым. Стракаты, з узорамі. Выбіванкавае палатно — рабое, выбіванкава капота, тканая с парцяных нітак. Семежава Кап.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
/ 513