АБЕДКАВАЦЬ незак. Абедаць. Паглядзі на сонца, паўдзён ужо, абедкаваць пара. Беразіно Докш.
АБ'ЕЖЛІВЫ прым. Пражэрлівы. Аб'ежлівая цялуха многа есь і п'ець. Саланое Віл.
АБЕРВІЦА ж. Аглабіна. Абервіца верхняя і дольная ў драбіне воза. Мсцібава Ваўк.
АБЕРДЗІЦА ж. Планачка для замацавання трысцінак у бёрдзе. Абердзіцы — дошчачкі, куды закладаецца трасцё і шнурочкам пазакладалі. Абердзіц — чатыры. Дзяніскавічы Ганц.
АБЕРУЧКІ прысл. Аберуч, абедзвюма рукамі. Аберучкі калышаш дзіця ў калысца. Вецярэвічы Пух.
АБ'ЕСЦА зак. Аб'есціся. Кісялю можна аб'есца. Валынцы В.-Дзв.
АБ'ЕСЦІ зак. Пакусаць. У балоце камары аб'ядуць вас. Саланое Віл.
АБЕТ м. 1. Абед, полудзень. Пайду прыгатую абет. Старыя Смільгіні Воран. Пашла на абет і загаварылася. Лісна В.-Дзв. 2. Поўдзень. Ішла самым абедам. Вялікія Баяры Шчуч. Па абедзі і німа дня. Жылі Іўеў. 3. Снеданне. Пасека Ст.-Дар. ▽ Да беду ні мох, а па бедзе—ні рук ні нох. Вялікія Баяры Шчуч.
АБ'ЕХАЦЬ зак. Асунуцца, змарнець. Аб'ехаў, аплюх, запушчаны ходзіць. Індра Красл.
АБЕЧАК м., АБЕЧКА ж. і н. 1. Вобад рэшата і інш. Абечак пры рэшаце. Вялікія Баяры Шчуч. Шопка — гэто абечак такі, свечка ўстаўляецца і гарыць яна. Малахоўцы Бар. У рэшаце абечка была. Старыя Смільгіні Воран. 2. Круг з лубу для намотвання пражы. Абечак, бы рэшато, пражу маталі на абечак. Дзяніскавічы Ганц. Абечка было, маталі ніткі. Лісна В.-Дзв. На абечкі маталі с пачынкаў. Валынцы В.-Дзв. Разматвалі з матушак на абечка, як фінерка з дзерава круглая, на круг снавалі. Навікі Лудз.
АБЕШЧАЦЦА, АБІШЧАЦЦА незак. Абяцаць. Іна абешчалася Ядзі аддаць. Ахрэмаўцы Брасл. Усё абішчалася прыехаць і ніяк не сабралася. Лісна В.-Дзв.
АБЕШЧАЦЬ, АБІШЧАЦЬ незак. Тое ж, што і абешчацца. Абешчаюць даць зярно. Кемялішкі Астр. Абішчаў мне рыбін даць. Лісна В.-Дзв.; параўн. руск. обещать 'тж'.
АБЖАРГАЦЬ зак. 1. Сесці вярхом на каня. Абжаргаў каня і паехаў. Лісна В.-Дзв. 2. Пераступіць што-н. Кап ягады не патаптаць, абжаргаіш іх. Ёдлавічы Брасл.; параўн. літ. peržergti 'тж'.
АБЖАРЫЦЬ зак. экспр. Адлупцаваць. Абжарыць дзіця так! Крэва Смарг.
АБЖОГА ж. Апёк. Марскі аір ад абжогі добры. Шамялі Брасл.
98 👁