Старонка 322
◀ / 513 ▶
ВОБМАЛЬ, ОБМАЛЬ прысл. Нямнога, малавата. Сена вобмаль было. Мярэцкія Глыб. Саломы сёльта вобмаль. Сухарава Мін. Сіна обмаль гэтого року, алэ някось пырызымуімо корову. Сіманавічы Драг. ВОБМАРАК м. Галавакружэнне. Нарабіўся — аш вобмарак вядзе. Міратычы Карэл. Вобмарак павёў. Рыбчына Віл. Вобмарак у яго быў у галаве. Альхоўцы Лях. ВОБМЕШКА ж. Вотруб'е. Бывала, уночы меляць, каб намалоць вобмешкі. Стральцы Шальч. ВОВК гл. ВОЎК ВОВКОВАТЫЙ гл. ВАЎКАВАТЫ ВОВНА гл. ВОЎНА ВОВНІСТЫ, ВОВНЫСТЫЙ прым. Пакрыты густой і доўгай поўсцю. Чабаны буольш вовністы, як просты овэчкі. Курашэва Чыж. Мы дыржялы вовнысты говычкы. Сіманавічы Драг. ВОГАЛАСКІ толькі мн. Водгалас. Як крыкнеш, гойнеш — аш вогаласкі пайдуць па лесу. Кураполле Паст. ВОГІР м. Жарабок. Вогір у яго быў, некалькі кароў. Галубы Маст. Некалі казалі на каня вогір. Альхоўцы Лях.; параўн. польск. ogier 'жарабец'. ВОГЛЫ прым. Вільготны. Еслі лён ні воглы, ставім яго. Індра Красл. ВОГНІВА, ВОГНІВО н. Тое ж, што і агніва. Вогніва было: прыкладзе губку, секні — іскарачкі ляцяць. Малыя Аўцюкі Калінк. Вогніва — металічны брусочак, якім красалі агонь. Азяраны Раг. Вогніво было даўней. Тухавічы Лях. ВОГНІК м. мед. Хвароба, якая выклікае высыпку на губах. Апрышчыцца каля носу, каля роту — гэта ў дзяцей вогнік. Палік Барыс. Вогнік разліваецца на барадзе. Ухвала Круп. Вогнік на барадзе струпкамі ўскаквая. Малахоўцы Бар. Вогнік — прыкідзь у дзяцей. Азяраны Раг. Пачырваненне вакол раны, скулы. Вогнік прыкінаўся — красна каля скулы. Мярэцкія Глыб. Вогнік — раздражнілася рана. Жылі Іўеў. Прыкінуўся вогнік. Магуны Паст. Прэласць. Самадзельныя пялёнкі не дапускаюць вогніка. Вогнік — красната, прэласць такая. Індра Красл. ВОГНІСКО н. Месца, дзе гарэў касцёр. Як кладуць агонь — вогніско астаецца. Альхоўцы Лях. Вогніско — дзе палім. Масілавічы Сл. ВОГНІШЧА н. Тое ж, што і вогніско. Расклалі агонь, усё згарэла, астаўся попел — гэто вогнішча. Малахоўцы Бар. Касцёр. Расклалі вогнішча і грэюцца, а пра кароў і забыліся. Беразіно Докш. Пажарышча. Немец спаліў нас, на вогнішча прышла, пытаю: «Дзеці, што будзім рабіць?». Саланое Віл.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 513 ▶