ВЕРХНІ, ВЕРГНІ прым. Верхні. Верхняя адзежа ў шафе вісіць. Мярэцкія Глыб. Верхні і сподні камянь у жорнах. Старыя Смільгіні Воран. Носіць споднія і вергнія штаны. Быстрыца Астр.
ВЕРХНІК м. Папярочная планка, якая набіваецца на станіну кроснаў. Да верхніка ў кроснах зацэпваюць набільніцы, нічальніцы. Стральцы Гродз.
ВЕРХНІК гл. ВЯРХНІК
ВЕРХНІЦА ж. Верхняя скарынка хлеба. Ест верхніца і сподніца ў хлебе. Ністанішкі Смарг.
ВЕРХНІЦА ж. 1. Века. Падымі ў куфра верхніцу. Да верхніцы прыбіта клямка. Кіралі Шчуч. 2. Дзверцы ў калодачным вуллі. Верхніца была з дубу і закрывалі калоду. Кіралі Шчуч. 3. Верхняя рухомая частка церніцы. Верхніца ў мяльніцы. Магуны Паст.
ВЕРХНІЧКА ж. памянш. Вечка. Верхнічка была закрываць ражачку. Верхнічка ў бойцы, закрываеш яе, гэты штэкель упускаеш і б'еш масла. Кіралі Шчуч.
ВЕРХОЎЕ зб. н. Валакно з вярхоў льняной трасты. Сасмаргівалі верхоўе, аставаўся кужаль. Мішневічы Шум.; гл. вярхі.
ВЕРЦЕНЬ, ВЕРЦЕН м. Нізка, вясло. Купіла верцень баранак. Жыдзевічы Іўеў. Верцен абаранак. Старыя Трокі Трак.; гл. вірціна.
ВЕРЦЕШКА ж. Цёрла. У верцешцы валком расціралі мак. Калясное Міхал.
ВЕРЦІНА, ВЕРЦІНЯ, ВЯРЦІНА ж. Тое ж, што і верцень. Верціна баранак, верціна бліндзі. Жылі Іўеў. Верціня лісту. Жыдзевічы Іўеў. Надраў карэ цалу вярціну. Кіралі Шчуч.; гл. вірціна.
ВЕРЧ м. 1. Нізка лыка, лазы. Вярчы скручвалі з палосін лыка, лазы. Верч у выглядзе васьмёркі. Альхоўцы Лях. Вярчэ рабілі на васьмёрачку. Ён вярцеў-вярцеў, мо сто вярчоў навярцеў і мо на верч асталосо. Дзяніскавічы Ганц. 2. Скрутак льновалакна. Лён трапалі і скручвалі ў вярчы, адзін верч — чатыры жмені. Рудня Астравітая Чэрв. 3. Закрутка для замацавання зуба ў драўлянай баране. З дупцоў дзелаліся вярчы, зацягуваліся на перакрэст і дзеравянныя кліцы дзержаліся на дзеравянных кольцах — вярчах. Азяраны Раг.
ВЕРЧАК, ВЕРЧЫК м. 1. памянш. да верч. Даўней адзін верчак лыка — і на лапці хватала. Бакшты Іўеў. Верчык лыка. Семежава Кап. Палоскі лыка круцілі ў верчакі. Азяраны Раг. 2. Скрутак пакачанай качалкамі бялізны. Бяллё скачана ў верчык. Азяраны Раг.
ВЕРША ж. рыб. Стаўная лавушка, сплеценая з дубцоў лазы (у выглядзе венцера). Каблук лазовымі дупцамі аплятаюць, у сярэдзіну ўстаўляюць сувяршык, тады пераплятаюць
78 👁