Старонка 290
/ 513
ВАТАГА ж. Чарада. Ватага ваўкоў бегла, ватагамі збіраліся ваўкі. Кураполле Паст.; параўн. руск. ватага 'натоўп, гурт, чарада'. ВАТКА ж. Звадка. ∇ Нет той хаткі, кап не было ваткі — сварацца, а часам і б'юцца. Кураполле Паст. ВАТКІ прым. Вадзяністы, набраклы. Бывала, гупку выварваяць, яна ваткая такая, потым сушылі яе, неяк красалі агонь. Крэва Смарг. ВАТОЎКА ж. Вопратка з даматканага сукна. Ватоўку с сукна шылі, на ваце. Грыкені Вільн. Ватоўка кароткая на ваце. Баброўнікі Гарад. ВАЎКАВАТЫ, ВОВКОВАТЫЙ прым. Нелюдзімы, скрытны. Ваўкаваты ў яе мужык — ні с кім ні пагаворыць. Мачаск Бярэз. Вовковатый чоловік, вын мало шо роскажэ. Сіманавічы Драг. ВАЎКАЛАК м. фальк. Пярэварацень. У гэту ноч, старыя людзі казалі, перад Янам вродзі ваўкалакі, русалкі хадзілі. Гэта ноч — была ноч чараў. Груздава Паст. Ваўкалаке — такія чараўнікі хадзілі. Каўняны Гродз. ВАЎКАЛАКА ж. фальк. Тое ж, што і ваўкалак. Казалі, што маладуху зробяць на ваўкалаку — і пабяжыць у лес. Каўняны Гродз. ВАЎКАЎНЯ ж. Яма для лоўлі ваўкоў. На ваўкоў капалі яму — шырокую спаднізу і ўверх вускую, звалі ваўкаўня. Альхоўцы Лях. зб. Чарада ваўкоў. Многа пабегла ваўкаўні. Саланое Віл. ВАЎКАЧ м. асудж. Злосны чалавек. Ваўкач, звярына ты! Альхоўка Навагр. ВАЎКАЧЭ толькі мн. бат. Ваўчкі. Во як ваўкачэ за панчохі начапіліся. Галубы Маст. ВАЎКЕ толькі мн. бат. Тое ж, што і ваўкачэ. Ваўке як наколюцца — не абярэшся. Пацаўшчына Дзятл. ВАЎНЯНАК м. бат. Ваўнянка. Ваўнянак — харошы грыб, яго ядуць, мы бяром. Асавец Віл.; гл. валнушкі. ВАЎНЯНЫ прым. Шарсцяны. З ваўняных нітак ткалі. Льняная ці ваўняная аснова? Грыкені Вільн. ВАЎРАЙЧЫК м. Дарадчык, сват. Ваўрайчык ён, бо я зрабіла так, як ён параіў. Гэты ваўрайчык ураіў яе за яго. Талейкі Швянч. ВАЎЧАК м. Малады воўк. Ваўчак і старая ваўчыца беглі. Бакшты Іўеў. ВАЎЧАНЁ н. Дзіцяня ваўка. Ён ваўчанё забіў. Рудня Астравітая Чэрв. Ваўчанё прынёс з лесу. Рыбчына Віл., Жодзішкі Смарг. Аднаго разу ваўчанят папрыбівалі да сасны, а ваўчыца ўсіх свіней падавіла — атамсціла за дзяцей. Ахрэмаўцы Брасл. ВАЎЧАНЮК, ВАЎЧАНЯК м. Тое ж, што і ваўчанё.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
/ 513