Старонка 289
◀ / 513 ▶
чыць ад гора. Быстрыца Астр.; параўн. польск. wesoły 'тж'. ВАСПАВАТЫ прым. Пашкоджаны воспай. Яго твар васпаваты, як рашпіль. Кураполле Паст. Яна васпаватая. Жылі Іўеў., Магуны Паст. ВАСПАРЭННЯ н. Парнасць. Васпарэння велька перат дажджом. Дакудава Лід., Старыя Трокі Трак. ВАСПІТОНІЦ м. Выхаванец. Яго ўзялі за васпітонца, ён бадзяюшчы быў. Валынцы В.-Дзв.; параўн. руск. воспитанник 'тж'. ВАСТОЧНІК м. Мужчына з усходу Беларусі. Яна пашла замуш за васточніка, ён с-пат Магілёва. Малахоўцы Бар. ВАСТОЧНІЦА ж. Жанчына з усходу Беларусі. Васточніца яна, бацька жаніўся ў канцы вайны. Малахоўцы Бар. ВАСЬМІНАЦЦАТЫ ліч. Васемнаццаты. Шаснасты гот пашоў яму ад васьмінаццатага чысла. Жодзішкі Смарг. ВАСЬМІНІТНІКІ мн. ткац. Палатно на абрусы, ручнікі, тканае ўзорамі ў восем нітоў. Даўней васьмінітнікі ткалі. Лісна В.-Дзв. ВАСЬМІНІТОВЫ прым. ткац. Тканы ў восем нітоў. Гэты абрус васьмінітовы. Валынцы В.-Дзв. ВАСЬМІРЫКОВЫ прым. ткац. Тое ж, што і васьмінітовы. Васьмірыковыя абрусы ткалі. Гемзы Шальч. ВАСЬМІТЫ мн. ткац. Тое ж, што і васьмінітнікі. Васьміты ў шаснаццаць пасам ткалі. Валынцы В.-Дзв. ВАСЬМЯРНЁВЫ прым. ткац. Тое ж, што і васьмінітовы. Васьмярнёвыя абрусы і ручнікі ткалі. Кураполле Паст. ВАСЬМЯРНІ мн. ткац. Тое ж, што і васьмінітнікі. Васьмярні — гэта ў восім нітоў абрусы і рушнікі. Валынцы В.-Дзв. І мы васьмярні ткалі. Кураполле Паст. ВАСЭЛЕ, ВАСЭЛЯ н. Вяселле. Яны едуць на васэле. Грыкені Вільн. Тры-чатыры дні васэле гуляюць. Швэды Вільн. Васэля спраўляюць. Індра Красл. Даўней з вандзэлкам на васэля ішлі: у полку ўвяжа бохан хлеба, пірох, гарэлку, кумпяк. Старыя Трокі Трак. Яны строяцца да васэля. Гемзы Шальч. На васэля просіць. Пазнаёміліся на васэлі. Магуны Паст. Вай, даўней васэлі былі! Крэва Смарг. Квашаніну рабілі, як пахарон альбо васэля. Ракаўскія Швянч. Калісь васэля рабілі не так, тэрас начай. Паляцкішкі Воран. Кончылася васэля і тады правады. Быстрыца Астр.; параўн. польск. wesele 'тж'. ВАСЭЛЬНЫ прым. Вясельны. Васэльныя песні пяялі. Талейкі Швянч. ВАТА ж. Рыбалоўная снасць. Вата — як савок, у ваце душка, адна частка душкі прамая, а над ёй — гнутая, як дуга, ад душкі ідуць прутке даўгаватыя. Трэба вату вывязаць. Жарало ў ваце вялікая і з вялікім прутом. Вецярэвічы Пух. Вата с крыламі, удваіх цягнуць. Стральцы Гродз.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 513 ▶