Старонка 288
/ 513
галушкі. Варэнікі рабілі так: галушкі, бывала, з аржаной мукі кідаюць у вар і запраўляюць у мак, семя тоўчанае. Вецярэвічы Пух. ВАР'ЯЦІЦЦА незак. Вар'явацца. Чаго ты вар'яцісся? Бакшты Іўеў.; параўн. польск. wariować 'вар'яцець'. ВАСАЛЕЙ прысл. 1. Весялей. У горадзе будзя васалей. Жылі Іўеў. Учора было васалей. З вамі васалей. Старыя Трокі Трак. Васалей было: хлопцы прыдуць, дзеўкі. Ракаўскія Швянч. 2. Лепей. Было п васалей згубіць дваццаць рублёў грошай, чым насіць такія порткі. Магуны Паст. ВАСАЛО гл. ВАСОЛА ВАСАРВАГА, ВІСАРВАГА ж. цясл. Грунтвага. Васарвага ў плотнікаў. Чычалі Швянч., Беняконі Воран., Быстрыца Астр. Васарвага ў майстроў, што хаты робяць, каб роўныя вуглэ, сцены былі. Галубы Маст., Пацаўшчына Дзятл. Як ставяць дом, васарвага змярая, кап роўна класці бервяно. Дакудава Лід. Васарвага — што п плашчак быў роўны, мерыць. Старыя Трокі Трак. Вісарвага — такое палена і шкельцы, і очка, як муруе дом, кладзе на сцяну. Грыкені Вільн.; параўн. ням. Wasserwage 'тж'. ВАСІМНАЦАЦІРА ліч. зб. Васемнаццаць. Даўней па васімнацаціра дзяцей было ў матак. Кураполле Паст. ВАСКАВІНА ж. Адходы ад воску (калі яго растапляюць). З васком васкавіна. Судэрва Вільн. ВАСКАВІЦА ж. Вада, у якой растапляўся воск. Кагда вываруем воск, вада пахне, воск наверх выходзя, як лёд замярзая, а вада пахня. Аблей васкавіцай вуляй — дае запах на поўкілометра. Азяраны Раг. ВАСКАЖАЦІНЫ гл. ВАСКАЗАЧЫНА ВАСКАЗАЧ'Е н. Тое ж, што і в а с к а в і н а. Як сок прывозілі з лесу, то вельмо добро класці васказач'е ў квас, вельмо пахне хорашо, прыятны квас. Дзяніскавічы Ганц. ВАСКАЗАЧЫНА ж., ВАСКАЖАЦІНЫ мн. Тое ж, што і в а с к а в і н а. Воск як выціснуць — астаецца васказачына. Дзяніскавічы Ганц. Васкажаціны ад воску. Малыя Аўцюкі Калінк. ВАСЛА ж. заал. Аса. Васла ўляцела ў хату. Вослы кусаюцца. Саланое Віл. ВАСОЛА, ВАСАЛО прысл. Весела. Як, васола было? Магуны Паст. Васало было, як я дзеўкай была, ды хадзілі падліваць капусту і пелі. Старыя Смільгіні Воран.; параўн. польск. wesoło 'тж'. ВАСОЛАСЦЬ ж. Весялосць. Эй, будзе васоласць, божа ратуй! Чычалі Швянч. Нека васоласць нашла на мяне. Крэва Смарг.; параўн. польск. wesołość 'тж'. ВАСОЛЫ прым. Вясёлы. Чаго ты смутны, чаму не васолы? Талейкі Швянч. Яна васола была, спявала, а цяпер маў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
92 👁
/ 513