Старонка 278
/ 513
ныя, доўгія. Яна валосы мазала памадамі. Груздава Паст. Чорныя валосы былі. Саланое Віл. Валосы зачашы! Міратычы Карэл. Цяпер маладыя валосамі абросшыя. Валосы рашчашы! Чычалі Швянч. ВАЛОЎНІК м. 1. Даглядчык валоў. Даўней былі валоўнікі — людзі, якія даглядалі, хадзілі каля валоў. Мярэцкія Глыб. 2. Кароўнік. Валоўнік у саўхозі. У валоўніку цялят адкормліваюць і здаюць. Малахоўцы Бар. ВАЛОЎНІК, АЛАЛОЎНІК м. абрад. Валачобнік. Вялікадням валоўнікі хадзілі пад вокнамі праз усю ноч. Ахрэмаўцы Брасл. На первы дзень вельканочы валоўнікі прыходзілі пад акно і пелі. Гемзы Шальч. Даўней алалоўнікі хадзілі і песні спявалі. Груздава Паст.; параўн. літ. laláuninkas 'тж'. ВАЛОЦКІ прым. У выразе: Валоцкі гарэх — валоскі арэх. Валоцкія гарэхі ў магазін прывезлі. Крынкі Крын. ВАЛОЦЦЯ гл. ВОЛАЦЬ ВАЛОЧАЧКА, ВАЛОЧКА ж. памянш. да в а л о к а. Уцягні якую валочачку ў тэпці. Альхоўка Навагр. Вазьму карову на валочку і вяду. Альхоўцы Лях. ВАЛОЧЫЦЦА незак. экспр. Хадзіць, цягацца. Валочыліся па сяле хлопцы. Малыя Аўцюкі Калінк. ВАЛОШКА ж. бат. Васілёк. Валошка сіненька. Дзяніскавічы Ганц. Валошка памагая ад мачавога пузыра. Альхоўцы Лях. У аўсе густом расце валошка. Кнышэвічы Бабіц. ВАЛТУЗІЦЦА, ВАЛТУЖЫЦЦА незак. 1. Бароцца, дужацца. Хлопцы сабяруцца і валтужацца. Мсцібава Ваўк. 2. Распуснічаць. Яна ў школьных летах пачала валтузіцца. Гемзы Шальч. ВАЛТУЗІЦЬ незак. Тармасіць. Што ты валтузіш яго тут! Ухвала Круп. ВАЛУЙ м. бат. Грыб з сямейства сыраежкавых. Валуі тут растуць, але іх не ядуць. Рудня Астравітая Чэрв. ВАЛЫ мн. Насыпы з зямлі. Валы, ссунутыя трактарам. Мы хадзілі па валах. Мярэцкія Глыб. ВАЛЫНКА ж. Тое ж, што і в а л о ш к а. Дакудава Лід. ВАЛЫНКА ж. Сварка, мітусня, лаянка. Яны прыдуць, заводзюцца і лаюцца, а патом гэта валынка пройдзіць. Ахрэмаўцы Брасл. ВАЛЬБУКА ж. Нараст, гуз. У яго ззаду ні то жаўлак, ні то вальбука. Ухвала Круп. ВАЛЬДЗЯВАЦЬ незак. Валодаць, рухаць. Яму атняло сярэдзіну — нагам не вальдзюіць. Лайпушкі Ігн.; параўн. літ. valdýti 'тж'. ВАЛЬКА ж. Сварка, калатня. У іх хаці — валька. Мсцібава Ваўк.; параўн. польск. walka 'змаганне, барацьба'. ВАЛЬКО н. Валлё. Валько поўнае ў куры. Пасіене Лудз.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
/ 513