Старонка 276
◀ / 513 ▶
ВАЛКА ж. Валюшня. Вязуць сукно ў валку і валюць. Ухвала Круп. ВАЛКАВАТЫ прым. 1. Вільготны, недасушаны. Сена валкаватае злажыла. Кураполле Паст. Сена валкаватае, нада яго падсушыць. Гемзы Шальч. Валкаватае сена. Сапоцкіна Гродз. Сена валкаватая — не буду складаць у копы, капа сплесняя, сівая зробіцца. Кіралі Шчуч. Порткі шчэ валкаватыя, хай вісяць. Лайпушкі Ігн. 2. Гразкі, гразкаваты. Валкавата сенажаць, поле валкавато: месцамі сыроя і сухое. Вялікія Баяры Шчуч.; параўн. літ. valk(s)nùs, valkùs 'вільготны, гнуткі, вязкі, пругкі' (ЛТ, 170), valkšnùs 'пруткі, расцяжны', valkà 'лужына'. ВАЛКАВАЦЬ незак. 1. Зграбаць сена ў валкі. Нада ў валкі сена валкаваць. Мярэцкія Глыб. Валкуюць уручную і машынай. Рыбчына Віл. Сена валкавалі ў валок, а потым у копы кідалі. Альхоўцы Лях. 2. Укачваць засеянае поле. Дабро валкуюць — лепшае дабро будзя. Магуны Паст. 3. Качаць бялізну. Ест валак і качалка бялізну валкаваць. Гемзы Шальч., Магуны Паст. Буду валкаваць ручнікі. Быстрыца Астр. Валкавалі качалкам. Старыя Трокі Трак. ВАЛКАВАЦЬ незак. абрад. Хадзіць па вёсках з песнямі (у час вялікадня). Калісь валачонікі валкавалі — хадзілі на вялікдзень і спявалі песні. Альхоўка Навагр. ВАЛКАЎНІЦА, ВАЛКОВНІЦЯ ж. 1. Тое ж, што і валак 1. Верхняя — валкаўніца, круглая — качалка. Старыя Трокі Трак. Качалка і валкаўніца—бялізну качаць. Каўняны Гродз. Валак і валкаўніца. Жылі Іўеў. 2. Качалкі (плоская і круглая). Білія колісь нэ гладілі, але качалі валковніцёю. Курашэва Чыж. ВАЛЛЁ, ВАЙЛЁ, ВАЛЁ н. 1. Валлё. Валлё ў курыцы. Рыбчына Віл. У птушак усіх вайлё. Гемзы Шальч. Курыца наела валё. Саланое Віл. 2. мед. Валляк. У яе валлё выперла пад барадой. Мярэцкія Глыб. ◇ Валлё на нашым баку — праўда, верх, перамога. Ну, валлё на нашым баку! Груздава Паст. На яе баку валё было. Саланое Віл. ВАЛНА, ВОЛНА ж. Хваля. Да сарая вална біла ў час разліву. На пляж выбіла валной каларацкіх жукоў. Ахрэмаўцы Брасл. Ляціць вада волнамі. Гайна Лаг. На водіе такіе волны, што дна в рыціе нэ відно. Курашэва Чыж.; параўн. руск. волна 'тж'. ВАЛНАВАЦЦА, ВОЛНОВАТІСЕ незак. 1. Хвалявацца ад ветру (пра збожжа на ніве). Вот як жыта валнуецца — красіва глядзець. Рыбчына Віл. 2. Трывожыцца, непакоіцца, хвалявацца. Ты нэ волнуйсе, ніц нэ станэцце. Курашэва Чыж.; параўн. руск. волноваться 'тж'. ВАЛНАЦЫЯ ж. Клопат, мітусня, хваляванне, трывога. Валнацыя з дзецьмі бальшая. Старыя Смільгіні Воран.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 513 ▶