трактары — дась яшчэ маці віткі. Ракаўскія Швянч.; параўн. літ. važinėtis 'тж'.
ВАЗІЦЦА незак. Коўзацца. Пойдзем вазіцца. Баброўнікі Гарад.
ВАЗОК м., ВАЗКІ мн. Тое ж, што і вазашак. Павозка такая з кузавам; у мяне вазок быў ладны, на кірмаш ехаў у васку. Гемзы Шальч. Вазкі, ці вазок, скажуць — лавачка ест, палазкі ценшыя, абівае тоненькімі дошчачкамі. На васэле вазкі. Беняконі Воран.
ВАЗОН м., ВАЗОНЫ мн. Гаршчок з кветкамі. Трэба паліць вазоны, а то павялі ўсе. Гемзы Шальч. Пасудзіна для хатніх кветак. Нашто вазон вынясла за вароты? Гемзы Шальч.
ВАЗОЎНЯ, ВАЗАЎНЯ ж. Памяшканне для захоўвання воза, санак і прылад працы. Вазоўню прыбудоўвалі, там калёсы, плух ставілі. Магуны Паст. У вазаўне ні тылько сані, а вазы, дранкі ставім. Перавознікі Астр.
ВАЗЮР м. 1. Тое ж, што і важур. Вазюр — дужы вялікі конь. Глівін Барыс. 2. Тое ж, што і вазак. Вазюр паехаў на поля. Жылі Іўеў. Ты не пойдзеш вазіць лён — ёсць вазюрэ. Міратычы Карэл.
ВАЗЯРКО н. памянш. да возера. Тоя вазярко мохам зайшло. Магуны Паст.
ВАЗЯРЦО н. Тое ж, што і вазярко. Тут ё вазярцо, у ім вада не высыхая. Азяраны Раг.
ВАЗЯРЭДЗІЦЬ незак. Тое ж, што і азяродзіць. Трэба вазярэдзіць снапы — і к сонцу ўздырэ. Дзяніскавічы Ганц.
ВАЙДАВАЦЬ, ВАЙТАВАЦЬ незак. 1. Злаваць, сварыцца, лаяцца. З яго смяюцца, а ён вайдуя. П'яныя ідуць і вайдуюць, бо п'яныя. Зазлаваўшыся могуць вайдаваць. Граўжышкі Ашм. Жонка вайдуя на яго і бурчыць. Старое Сяло Зэльв. 2. Скардзіцца, выказваць незадавальненне. Ён быў брыгадзірам, а людзі сталі вайдаваць на яго. Старое Сяло Зэльв. 3. Бедаваць, гараваць. Сядзіць баба і вайтуя — не вайтуй! Даўней вайтавалі людзі, што цяшка жылося. Міратычы Карэл.; параўн. літ. vaidytis, vaitoti 'тж' (ЛТ, 170). 4. Калыхаць, гушкаць. Усю ноч вайдавала калубель. Рудня Астравітая Чэрв.; параўн. гойдацца.
ВАЙЖАВАЦЬ незак. 1. асудж. Бадзяцца. Ён мяняў работы, а патом пашоў па свеці вайжаваць. Ахрэмаўцы Брасл. 2. Бегаць, лётаць. Вайжуіць кот па агародах. Груздава Паст.
ВАЙЛАК м. 1. Лямец. Вайлаком апшывалася хамуціна і клешчы. Мярэцкія Глыб. Вайлак у хамуце, кап каню ня сцерці карак. Жодзішкі Смарг. 2. Валёнак. Б'ецца вайлак з воўны. Магуны Паст. Уздзела вайлакі і хаджу. Кураполле Паст.
72 👁