Старонка 267
◀ / 513 ▶
жэ, как асма [пры астме] — сухія міста лучшы. Скрыпчына Лудз. Выдры ёсць на вады, у рэках, азярах. Чарняўскія Лудз. Пад ваду — супрэць цячэння. Пад ваду лес цягнулі ў Рыгу. Палік Барыс. ВАДАНОС м. заал. Труцень. Пазней пшчолы знішчаюць гэтых ваданосаў. Граўжышкі Ашм. ВАДАП'ЯН м. бат. Куколь. Вадап'ян — п'янкае зелье. Калі ў муцэ многа вадап'яну, то з'ясі бліноў і галава баліць. Дзяніскавічы Ганц. ВАДАСТОІНА ж. Лужына каля крыніцы. Крыніца выганяя ваду і там вадастоіна — падмошчавалі і бралі з крыніцы. Рудня Астравітая Чэрв. ВАДАСТОЙ м. Невялікі вадаём, у якім вада не высыхае летам. Бывае, дзе нізка, вадастой, даліна вымакае. Пацаўшчына Дзятл. ВАДЗВЕГУ прысл. Удвая. Складваяцца ніткі вадзвегу. Дакудава Лід. ВАДЗЕНЬ гл. АВАДЗЕНЬ ВАДЗІЦА гл. ВАДЗІЦЦА ВАДЗІЦА, ВАДЗІЦКА ж. ласк. да вада. Дзяржы вадзіцу ў роце. Саланое Віл. Пяклі хлеп і, як садзілі ў печ, буханкі вадзіцкай брызгалі. Індра Красл. ВАДЗІЦЦА, ВАДЗІЦА незак. Жыць у нязгодзе, сварыцца. Яны вадзяцца, завады вядуць. Старыя Трокі Трак. То дзеці вадзяцца, то расходзяцца. Гемзы Шальч. У каваля бабы вадзяцца. Магуны Паст. Яна вадзіцца са ўсякімі, с саседзямі. Саланое Віл. Яна з імі ў хаце вадзіцца. Старыя Смільгіні Воран. Як стануць вадзіцца бабы! Крэва Смарг. Бабы часта вадзіліся. Граўжышкі Ашм. Свараца пастаяна, вадзяца. Індра Красл.; параўн. літ. vaidytis 'тж' (ЛТ, 170). ВАДЗІЦЦА незак. 1. Пладзіцца, размнажацца. Жаваранкі ў межах вадзіліся. Валынцы В.-Дзв. У лушку, які не высыхае, качка водзіцца. Дзяніскавічы Ганц. Ужы больш па дамах вадзіліся. Ахрэмаўцы Брасл. Даўней у дуплах пчолы вадзіліся. Вецярэвічы Пух. 2. Быць, існаваць. Прыгавор водзіца: хлеп — ні нівеста, з'есца — другі будзіць. Масішкі Красл. ВАДЗІЦЬ незак. 1. Даваць прыплод, раджаць. Кабыла натта жарабяты добрыя вадзіла і дзяржалі яе. Гемзы Шальч. 2. Вадзіць за сабою і карміць. Квактуха водзіць курчата. Ліпнікі Вільн. 3. Вадзіць на паказ. Не за намі вадзілі гэтых мядзведзяў. Саланое Віл. 4. Запрашаць на танцы. Сталі мяне хлопцы ў танцы вадзіць. Саланое Віл. 5. Кіраваць чым-н. Іван мажэ вадзіць машыну. Дзяніскавічы Ганц. 6. Вадзіць пальцам. Дзеўкі даўней буракамі ружаваліся, а хлопцы водзяць пальцамі па твары — дзеўкі ўцякаюць. Старыя Трокі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
72 👁
◀ / 513 ▶