ня Астравітая Чэрв. Хаботню застаўляюць на быстраках. Кураполле Паст.
БЫСТРАТА ж. Тое ж, што і быстра. Быстрата ў рэчкі. Ахрэмаўцы Брасл.
БЫСТРЫ прым. 1. Рухавы, жвавы. Алі ж і быстры хлапчак. Кіралі Шчуч. 2. Шпаркі, хуткі, борзды. Ён быстры ў рабоце. Дакудава Лід. Яна быстрая да работы. Жылі Іўеў. Быстры куонь часто лекаеце. Быстры чоловіек робіт хутко, але часом кепсько. Быстры учэнік хутко розвяжэ задачу. Курашэва Чыж. 3. Бадлівы. Вот карова быстрая — да дзяцей соваецца, коля і на раге хапая. Кіралі Шчуч. ∇ Быстрая свіня парыець — і пашла дальшэ — пра запальчывага чалавека. Саланое Віл.
БЫСТРЫНЯ ж. 1. Тое ж, што і быстра. Тут быстрыня — цячэ быстра. Быстрыца Астр. 2. Быстрак на схілах. Быстрыня — дзе ляціць рака па склону, дзе скаціста. Ахрэмаўцы Брасл.
БЫСТРЫЦЬ незак. 1. Хутка цячы. Я ўпаў, а вада быстрыць. Бакшты Іўеў. 2. Пільна пазіраць ва ўсе бакі, сачыць. Кошка быстрыць вачыма, каб дзе што злавіць. Кіралі Шчуч.
БЫТА, БЫТО часц. Нібы, быццам, як. Угор — быта змей. Быта я не віжу. Ахрэмаўцы Брасл. Я ўсё помню, як быта ўчора было гаворана. Валынцы В.-Дзв. Як быта прэмю будуць даваць. Быта ты ня глядзеў!? Ракаўскія Швянч. Быто вэтэ і родыліса коло нас. Смаляніца Пруж.
БЫТАМ, БЫЦЕ ў знач. прысл. Пры жыцці. За ейным бытам памерлі [бацькі]. Пры маім быце не было так. Магуны Паст.
БЫТІ гл. БЫЦЬ
БЫТНАСЦЬ ж. У выразах: У бытнасць, пры бытнасці, за бытнасцю — у час знаходжання дзе-н. Гэты будынак быў пастроены ў яго бытнасць. Дварчаны Паст. Пры маей бытнасці яны вянчаліся. Індра Красл. Гэто было за маей бытнасцю. Гемзы Шальч.
БЫТО гл. БЫТА
БЫТЫ гл. БІТЫ
БЫЦЦА незак. Быць, адбывацца. Вот як былося раней. Магуны Паст.
БЫЦЬ, БЫТІ незак. 1. Быць, знаходзіцца. Ён нідоўга будзець там. Ністанішкі Смарг. Як нэ послухаеш, то кій або пасок будэ в роботі. Курашэва Чыж. 2. Жыць, пражываць. Тут была сірата. Быстрыца Астр. 3. Знаходзіцца ў запасе. Калі ў людзей будзя, то і ў мяне будзя. Вецярэвічы Пух. 4. Змяшчацца. Піва ў барылках было. Судэрва Вільн.
БЫЧАНОК м. Гадавалы бычок. Гаспадыня забыла бычанка загнаць. Слабада Смал.
БЫЧОВНЫК гл. БІЧЭЎНІК
80 👁