Вялікія Нястанавічы Лаг. Быллё парасло бальшоя, а галоўкі малыя. Пайду нашчыплю быллля. Саланое, Рыбчына Віл. 2. Націна бульбы. Быллё ў бульбы пасохла. Беразіно Докш.
БЫЛЬЕ зб. н. Сцяблы. Былье ў слонэчніка, бы цэпілно, тоўстэ. Смаляніца Пруж.
БЫЛЬНІК м. бат. 1. Чарнобыль. Быльнік кала платоў расце высокі. Магуны Паст. Быльнік ад усякіх балезняў. Бакшты Іўеў. Быльнік — чорны палын. Альхоўцы Лях., Міратычы Карэл. Палын і быльнік — тое ж самае. Беразіно Докш. Быльнік, каму пячонка бальная, сушаць і п'юць. Пасіене Лудз. 2. Тое ж, што і быллё 2. Быльнік картафляны жнуць. Вострава Маст. Быльнік каровы ядуць. Галубы Маст. Быльнік скашаваюць на корм. Лісна В.-Дзв.
БЫЛЬНЯК, БЫЛЬНЯХ зб. м. Пустазелле. Паець к дачцэ — усё быльняком зарасце ў гародзе. Вецярэвічы Пух. Быльняхам парасло. Жылі Іўеў.
БЫЛЯ-ДЗЕ прысл. Абы-дзе. Вадзянік быля-дзе можа быць: на руцэ, на шыі, на целі. Кураполле Паст. Шчырыя грыбэ не быля-дзе растуць. Новікі Гродз.
БЫР гл. БОР
БЫРЗАЦЬ, БЫРЗГАЦЬ незак. Пырскаць. Дожджык бырзаў ужо. Бырзгаў дожджык. Валынцы В.-Дзв.
БЫРКА ж. 1. Вертыкальны шпень у жорнах. Быркаю пакручывалі, штоб падняць ілі апускаць камень. Гемзы Шальч. 2. Тое ж, што і бірка 1. Быркай калісь зашпільвалі кашульку. Гемзы Шальч.
БЫРКАЦЬ незак. экспр. Па адной вылятаць з вулля. Быркалі па аднэй пчаліне і прапалі. Саланое Віл.
БЫРЧЭЦЬ незак. 1. Гусці, дзынкаць. Як зык бырчыць, тады цялухі зыкаюцца. Саланое Віл. 2. Тое ж, што і бурчаць 4. Трахтар бырчыць і камбайн, сушылка бырчыць. Кураполле Паст.; параўн. літ. birbčioti 'гусці з перапынкамі'.
БЫРЫСЦЯНКА ж. Пасудзіна, у якой захоўвалі мёд. Бырысцянкі гліняныя былі на мёд. Ухвала Круп.
БЫСТРА, БЫСТРО прысл. 1. Рухава, жвава. Баба шчэ быстро ходзіць. Мсцібава Ваўк. Быстра ехаў. Кіралі Шчуч. 2. Хутка выконваць работу. Яна натта быстра робіць. Кіралі Шчуч., Лісна В.-Дзв. Я пошчытала быстро. Смаляніца Пруж. 3. Скора, на працягу кароткага часу. Быстра прыжыліся памідоры. Валынцы В.-Дзв. Вы быстро понялі тое, што я вам казав. Курашэва Чыж.
БЫСТРА ж. Быстрак. Быстра сярод ракі, там вада быстрыць. Бакшты Іўеў. На быстры вада зносіць. Багушэвічы Бярэз.
БЫСТРАВОДЫ мн. Тое ж, што і быстра. Ліпень [рыба] на быстраводах ходзіць. Быстрыца Астр.
БЫСТРАК м. Тое ж, што і быстра. Быстрак ідзе. Руд
78 👁