бычка догнаті. Коровы сёголіта нэ быдловалі, то будут яловыі. Курашэва Чыж.
БЫДЛОВЫ прым. Прызначаны для жывёлы. Быдловая бульба — дробная. Груздава Паст.
БЫДЛЯ ж. груб. Падла, здыхліна. Сохне чалавек, як быдля. Новікі Гродз. Еты грып смярдзіць, як быдля. Вецярэвічы Пух.
БЫДЛЯЧЫ прым. Жывёльны. Быдлячы лой ужываем. Паляцкішкі Воран. Быдлячыя буракі велькія. Гемзы Шальч. Быдлячы хліев. Быдлячы гнуой. Быдлячэ сіено. Быдляча скуора. Быдлячы вагон. Як быв в вуойску, то возілі нас быдлячымі вагонамі. Курашэва Чыж.
БЫДЛЯЧЫ ГЕЗ м. Тое ж, што і бізаўка. Быдлячы гез одкладае гніды на скуры жывёлы, якіе выклікают язвы, вугры. Курашэва Чыж.
БЫЗАЎКА гл. БІЗАЎКА
БЫЗГАЦЬ незак. Тое ж, што і бзыкаць. Камар бызгая вечарам. Гіль бызгая кола кароў і ўкуся. Гемзы Шальч.; параўн. літ. bygzti, byzgauti 'тж'.
БЫЗГЛУЗДЫЙ прым. Бязглузды, неразумны. Такый вжэ дурный, такый бызглуздый. Сіманавічы Драг.
БЫЗЛЮДНЫК гл. БЯЗЛЮДНІК
БЫЗУН м. Бізун. Колісь, еслі дід опоздае на роботу, то ёго клалы на бочку і сыклы бызунамы. Вярхі Кам.
БЫК м. Вол. Быкамі гаралі. Гемзы Шальч. Даўней мы рабілі, як быкі. Саланое Віл.
БЫК м. Тое ж, што і бакас. Бык арёт: гу-гу! Мішневічы Шум.
БЫК гл. БОК
БЫКАВАЦЬ незак. экспр. Распуснічаць. Ён быкуе з ей цэлу ноч. Паляцкішкі Воран.
БЫКА ПАЛАЖЫЦЬ зак. Зрабіць памылку пры снаванні красён. Як не на той калочак нітку паложыць — значыць, палажыла быка. Мярэцкія Глыб.
БЫКІ мн. Апорныя слупы ў мосце. Быкі з вады тырчалі. Дварчаны Паст. Быкі ў вадзе стаялі — і мост палажылі. Мішневічы Шум.
БЫЛЕ-ШТО неазн. займ. Абы-што. Натрэліў быле-што — і пашоў. Пацаўшчына Дзятл.; параўн. польск. byle co 'тж'.
БЫЛЕ-ЯК прысл. Абы-як, як-небудзь. Я не рабіла быле-як. Мсцібава Ваўк. Быле-як можна зробіті. Курашэва Чыж.
БЫЛІНА ж. 1. Сцябло расліны. Быліна адна тарчыць. Лісна В.-Дзв. Быліна — сцябло травы. Гайна Лаг. 2. Ліст цыбулі. Саланое Віл., Мярэцкія Глыб.
БЫЛІ-ЧАГО неазн. займ. Абы-чаго. Ён былі-чаго ні есь. Ністанішкі Смарг.
БЫЛЛЕ, БЫЛЛЁ зб. н. 1. Лісце цыбулі. Былле ў цыбулі
80 👁