Старонка 243
◀ / 513 ▶
вадзе — будзя дошч ісці. Ракаўскія Швянч. Бурболкі на вадзе, калі дошч улеўны. Старыя Трокі Трак. Бурбулкі скакаюць — будзіць дошч. Скрудалена Даўг. Дошч ліець — бурбулкі на вадзе, а куры ходзяць. Ёдлавічы Брасл. 2. Мыльныя бурбалкі, пухіры. Дзеці робяць бурбалкі з мыдла: саломінку на некалькі вусікаў зробіш, дзьмухаеш, кап ня села, яна летае, а маці крычыць: «А бадай вас халера з бурбалкамі, прайсці нельга». Гемзы Шальч. 3. Пухіры на целе. Бурбалкі на пальцах адвісаюць. Ухвала Круп.; параўн. літ. burbulai 'тж' (ЛТ, 169). БУРБАЛКІ мн. бат. Жоўтыя гарлачыкі. Бурбалкі квітнуць жоўтыя. Малькуны Ігн. Бурбалкі жоўтыя растуць у затоках, мы ў берах убрыдзём і бурбалкі дастанім, яны растуць бліжы берага. Кураполле Паст.; параўн. літ. burbulas 'пярэсна'. БУРБАЛОЧНІК м. бат. Тое ж, што і бурбалкі II. Лілія белая, а бурбалочнік жоўты. Роўнавічы Валож. БУРБАЛЬКІ гл. БУРБАЛКІ I БУРБОЛКІ I гл. БУРБАЛКІ I БУРБОЛКІ мн. Тое ж, што і бамбулі. Бурболкі вісяць у каровы, як у хлеве гразна. Валынцы В.-Дзв.; параўн. літ. burbulas 'круглы прадмет'. БУРБУЛІЦЬ гл. БУРБАЛІЦЬ БУРБУЛКІ гл. БУРБАЛКІ I БУРБУЛЯВАЦЬ незак. Тое ж, што і бурбаліць. Ручай бурбулюя, уверх б'е і б'е. Гемзы Шальч. Бурбулюіць вада ў рэчцы. Ністанішкі Смарг. Бурбулюя вада. Граўжышкі Ашм. Вада бурбулюіць. Скрудалена Даўг. БУРБУЛЯЦЬ незак. экспр. Мармытаць. Бурбуляець нявядома што. Скрудалена Даўг.; параўн. літ. burbuliuoti 'тж'. БУРВАЛАК м. Выварацень, паваленае бурай дрэва. Бурвалкаў многа ў леся. Рыбчына Віл.; параўн. літ. burvalka 'куча; здаравяка'. БУРВАНІНА ж. Бурчанне ў жываце. Ат бурваніны арнік добра. Індра Красл. БУРГА ж. пры параўн. Калатуша (пра негустую масу). Масла, як бурга. Саланое Віл.; параўн. літ. burge 'тж' (Фрэн., 66; ЛТ, 170). БУРГАНОК м. памянш. Курганок, насып. Пахаваюць каго, тады ўверх бурганок зямлі накапаюць. Азяраны Раг. БУРГАНЫ мн. Тое ж, што і бугор 4. Бурганы на небе ё. Азяраны Раг. БУРДА ж. 1. Тое ж, што і баланда 1. Зварыла бурды якой, ці баланды. Лісна В.-Дзв. 2. Перакіслае адтопленае малако, калатуша. У пост малако адагравалі, у дзешку злівалі — бурда станавілася, елі бурду з бульбай. Валынцы В.-Дзв. Даўней пасцілі і малако збіралі ў дзешку, за сем нядзель
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 513 ▶