та, набяром булаўніку, на ім чорныя шышкі. На лісця булаўніка цыбулю пляцём. Бакшты Іўеў.
БУЛАЧКІ мн. Скруткі льну. Чэсаны лён круцілі ў булачкі, а пазней кудзелькі рабілі і пралі. Стральцы Шальч.
БУЛАЧНІК м. бат. Тое ж, што і б у л а ў к і. Наламаў булачніку. Альхоўка Навагр.
БУЛБАЛКІ мн. Тое ж, што і б у р б а л к і I, 1. Булбалкі на вадзе — будзя дошч вялікі. Вецярэвічы Пух.
БУЛБАТКІ, БУЛЬБАТКІ мн. Тое ж, што і б у р б а л к і I, 1. Булбаткі ўгору скачуць — шчэ дошч будзя. Кіралі Шчуч., Галубы Маст., Пацаўшчына Дзятл. Булбаткі пасталі на лужах — будзе дошч велькі. Мсцібава Ваўк. Бульбаткі скачуць — задажджыцца. Навасёлкі Свісл. Бульбаткі паскакаюць па вадзе — будзя дошч. Міратычы Карэл.
БУЛДАВА ж. Тое ж, што і б у л а в ё н ь. Булдава такая кароценькая: адзін тоўсты край, а другі тонкі. Лісна В.-Дзв. Булдава — як качалка, а на канцы тоўстая. Саланое Віл. Калок з булдавой. Ахрэмаўцы Брасл.; параўн. яшчэ літ. buldė 'тж' (Юрбаркас, ЛітССР).
БУЛДАВЕШАЧКА ж. памянш. да б у л д а в а. Цябе стукнуць булдавешачкай. Дварчаны Паст. Булдавешачку такую дзелалі — такі калок навязваць скаціну. Азяраны Раг.
БУЛДАЎНЯ ж. Тое ж, што і б у л а в ё н ь. Такі калок, каня навязавалі. Азяраны Раг.
БУЛДОЎКА I ж. Тое ж, што і б у б а л к а. У ліліі булдоўкі белыя. Чарняўскія Лудз.
БУЛДОЎКА II ж. Шышка рагозу. Булдоўкі чорныя абламвалі, пухам з іх набівалі падушкі. Навікі Лудз.
БУЛДЫХ выкл. Бух. Толькі прышла ў хату — булдых і лігла. Ахрэмаўцы Брасл.
БУЛЁВЕНЕ н. 1. Тое ж, што і б у л ь б о ў н і к. Булёвене — што на бульві ростэ. Вон выкосіў булёвене. Я нэ скручвала булёвене. Смаляніца Пруж.; параўн. літ. bulvieniai 'тж'. 2. Тое ж, што і б у л ь б о в і ш ч а. Булёвене после бульвы, посееў жыто на булёвені. Смаляніца Пруж.; параўн. літ. bulviena 'тж'.
БУЛЁН м. кулін. Бульбяны суп. Булён вараць засквараны і бялёны. Рыбчына Віл., Мярэцкія Глыб. Булён будзям есці. Жодзішкі Смарг. Булён з аднэй бульбы варылі. Вялікія Нястанавічы Лаг. Булён трэба заскварыць. Дварчаны Паст.
БУЛЁНІЦЬ незак. экспр. Балбатаць. Булёніш дзень. Індра Красл.
БУЛІТІ незак. Расплачвацца. Шчэ ты за своіе будэш буліті! Курашэва Чыж.
БУЛКА ж. Баханка. Хлеп пяклі булкамі. Жодзішкі Смарг. Булка хлеба. Грыкені Вільн. Шэсь булак бальшых, а сідмая маленькая — бондачка. Масішкі Красл
125 👁