БРЫТВАН м. Тое ж, што і бляха I. У брытване спякла пірох. Апатрушаіць рыбу і ў брытван і паставіць у печку. Ахрэмаўцы Брасл. На брытван пакачая цеста. Быстрыца Астр. 2. Гліняная пасудзіна прадаўгаватай формы. Брытваны гліняныя — як місы, але доўгія. Жодзішкі Смарг. Брытваны — печы хлеп. Філіпаўцы Красл.
БРЫТКА гл. БРЫДКА
БРЫТКО гл. БРЫДКА
БРЫЦА ж. бат. Брыца. Брыца — шырокі ліст і каласом цвет выходзіць. Крупіца Мін. Брыца пахожая на проса. Данілавічы Дзярж. Брыца — трава така, у гародах расце, яна глушыць усё, што пасадзіш. Міратычы Карэл. Брыца кусточкамі расце. Рудня Астравітая Чэрв., Глівін Барыс., Багушэвічы Бярэз.
БРЫЧКА ж. 1. Выязная павозка. Брычка на рысорах. Чычалі Швянч. Былі брычкі, на іх ездзілі на базар, праізная брычка. Ахрэмаўцы Брасл. 2. іран. Кепскі воз. А скуоль ты такую брычку взяв? Курашэва Чыж.
БРЫШ гл. БРЫЖ
БРЭДЗЕНЬ гл. БРОДЗЕНЬ
БРЭЙДАЦЦА незак. экспр. Бегаць, круціцца. Дзеці брэйдаюцца каля кустоў. Старыя Смільгіні Воран.; параўн. літ. braidė 'валацуга'.
БРЭКАВАЦЬ гл. БРАКАВАЦЬ
БРЭНГАЦЬ незак. экспр. Гаварыць недарэчнае. Чаго яна брэнгая невядома што. Міратычы Карэл.
БРЭНДАЦЦА незак. Хадзіць без справы, брындаць. Брэндаецца гультай па хатах. Чаго ты брэндаешся без работы? Дакудава Лід. Не брэндайся ты без дзела! Бакшты Іўеў.
БРЭНДЗАЛІ толькі мн. Махры. Брэндзалямі апчапана хустка, абрус. Саланое Віл.; параўн. польск. frędzla 'махор'.
БРЭНДЗЯЛЬКІ толькі мн. памянш. да брэндзалі. Абрус апчапаны брэндзялькамі. Хвастач з брэндзялькамі. Саланое Віл.
БРЭНДЛІ толькі мн. Узоры. Брэндлі на гардзінах. Саланое Віл.; гл. брэндзалі.
БРЭСНЯ гл. БРОСНЯ
БРЭТА ж. 1. Полка, мера шырыні спадніцы і інш. Пашыць у тры брэты спадніцу. Крэва Смарг. Спадніцу шылі ў дзве брэты. Мсцібава Ваўк. Як мы ткалі, былі брэты. У колькі брэтаў пашылі спадніцу. Магуны Паст. У дзве брэты спадніцу пашыла. Быстрыца Астр. 2. Мера воўны. Тры брэты было з гавечкі. З адной брэты выходзіла камізэлечка або андарак. Галубы Маст.; параўн. польск. bryt 'полка'<ням. Breite 'шырыня'.
БРЭТКА ж. Адна нітка з пары, што знаходзіцца ў аснове
79 👁