БРА'ЧКА ж. Той, хто капае бульбу, капальнік, капальніца. Брачка — баба ці мужык— хто бульбу капае. Рыбчына Віл. Брачкі бульбу бяруць. Саланое Віл. БРА'ЧЧЫК м. устар. Манах. Даўней у браччыкі пісаліся. Як памрэць браччык, яго пахаваюць дарам. Саланое Віл. БРАШКУЛГ толькі мн. Тое ж, што i б а р ш к у л і II. Брашкулі былі на шыі ў каня, званкі такія. Чычалі Швянч. БРАШЧЭ'ЦЬ незак. 1. Бразгатаць. Званец як выспяіць, брашчыць. Асавец Віл. 2. Брынкадь. Банка пабітая брашчыць. Мсцібава Ваўк.; параўн. літ. brašketi 'трашчаць, рыгіець', лат. brakškgt трашчаць'. БРЁХ м. Брэх. Адна ідзець na вуліцы, a сабакі брёх узнялі. Мішневічы Шум. БРОД I, БРОТ, БРУ'ОД м. 1. Неглыбокае месца ў рацэ, возеры, дзе можна перайсді, пераехадь. Брод — там пройдзеш. Беразіно Докш. Ідзеш водою — i называецца брот. Альхоўды Лях. Брот, дзе пераходзяцъ раку, дажа назначаюць брдт. Дакудава Лід. Брот, дзе плыткая рэчка, можна праходзіць. Жылі Іўеў. Па брадох ходзяць, там мелка. Крупіца Мін. Як мала воды, то бродом можна пэрэйіехаті. Курашэва Чыж. 2. Завадзь. Мелкая рыба ідзе на брот i там нарасту я. Темзы Шальч. 3. Гразкі роў. Брод, бы лахчына, з аднаго i з другога боку вышэй. У нас вялікі быў брод — ад гумна да самага поля, як вясною прыпіраецца аж да вуліцы, на сярэдзіне броду вада i летавала. У браду не расла трава. Дзяніскавічы Ганц. Два брады былі, адзін брод такі глыбокі—плылі ўплаў вясной каровы. Рудня Астравітая Чэрв.VHe знаючы броду, не сувайся ў воду. Кураполле Паст. Чым дурны перавос — дык лучшы брот. Лісна В.-Дзв. 4. Балота. Брот — дзе вада, гразь. Альхоўцы Лях. 5. След. Як paca i ідзеш, то будзіць брот. Жодзішкі Сиарг. Вот еслі пройдзеш — i брот астаецца. Нізок Уздз. 6. Мяжа, праведзеная слядамі. Дзе ты зробіш брот той роўны, не сіганеш гэдак роўно. Міратычы Карэл. Як косіш, то ціелого броду нэ збірай, бо можна сусіедові пэрэкосіті. Курашэва Чыж. 7. мн. брады. Сцежкі. Бузуецца збожжа, адны брады, як паходзіць быдло. Альхоўка Навагр. Куры брады парабілі на ячменю. Кураполле Паст. БРОД II, БРОТ м. рыб. Браднік. Рыбу ловяць i бродам. Брот складаецца ic сеткі i двух паўзагнутых палкаў, да каторых прыкрапляецца сетка, а трэцяя палка прамая — даўжыні два метры i прыкрапляецца да гэтых паўзагнутых палак. Бродам ловяць тры чалавекі, трэці чалавек за прамую палку нажымая брот да зямлі. Альхоўка Навагр.; гл. б р 6 д з е н ь. БРОД III м. Трызненне. Брод у яго, не бачыце, якая гарончка. Галубы Мает. БРО'ДАК м. рыб. Тое ж, што i б р од II. Лавіў броткам рыбу. Вецярэвічы Пух
Дадатковыя словы
брашчэць, бродак, бруод, сйарг
3 👁