БРАНДОЛІЦЬ незак. Балбатаць. Брандоліш мне пад ухам пустое. Мсцібава Ваўк.
БРАНДУК м. Зерне арэха. У арэху велькі брандук. Паляцкішкі Воран.; параўн. літ. brandulas 'тж'.
БРАНДУШКА ж. памянш. Званочак, бомка. Брандушкі накладалі на шыю каровам, брэндая брандушка. Бакшты Іўеў.
БРАНЗАВАНЫ прым. Аздоблены, упрыгожаны гузікамі бронзавага колеру. Даўней пазычалі ў сваты ехаць уздэчку бранзаваную і шлеі бранзаваныя. Мярэцкія Глыб.
БРАНЗАЛЕТ м., БРАНЗАЛЕТА ж. Бранзалет. Насіла на руцэ бранзалет. Навасёлкі Свісл. Бранзалета вісіць на руцэ. Сапоцкіна Гродз.
БРАНЗАЛЕТКА ж. памянш. да бранзалет. Бранзалетку згубіла. Вострава Маст.
БРАНІЦЫ толькі мн. бат. Мужчынскія асобіны канапель. Браніцы пыляць. Вецярэвічы Пух. Адрозніваюць каноплі і браніцы. Стральцы Гродз.
БРАНЫ дзеепрым. 1. Збіраны. Тут ужо ягады браныя. Рудня Астравітая Чэрв. 2. Узятая замуж. Мая мама з той вёскі брана. Саланое Віл. Адкуль яна брана? Ністанішкі Смарг.
БРАСК м. Бразганне. Браск какой — как будзь-та жалязінка ўпала. Скрудалена Даўг.
БРАСКАТА ж. бат. Тое ж, што і бражджэль. Браскату зрэзаў. Навасёлкі Свісл.
БРАСТА, БРОСТА ж. Тое ж, што і брод I, 1. Там браста, можна прайсці. Чычалі Швянч. Броста ёсць праз ручай. Малькуны Ігн.; параўн. літ. brastà 'тж'.
БРАТАВАЯ, БРАТАВА, БРАТОВА ж. Жонка брата. Братавая мая ідзе. Вялікія Нястанавічы Лаг. Прыехала братавая. Саланое Віл. Мы з братавай і не помніцца, як бачыліся. Беразіно Докш. Мая братава рабіла пэпці — тапачкі. Старыя Трокі Трак. Прыходзіла да мяне братава. Дакудава Лід. Натапілі вуглём печку, і ён умёр, а братаву атхвацілі. Індра Красл. Братова — жонка брата. Гемзы Шальч.; параўн. польск. bratowa 'тж'.
БРАТАВУХА ж. Тое ж, што і братавая. Братавуха бурчала на мяне. Азяраны Раг.
БРАТАН м. Сын брата, пляменнік. Мой братан прынёс ягат. Жылі Іўеў.
БРАТАНАК м. Тое ж, што і братан. Мае братанкі пашлі ў ягады. Жылі Іўеў., Старыя Смільгіні Воран.; параўн. польск. bratanek 'тж'.
БРАТАНІЦА ж. Дачка брата, пляменніца. Мая братаніца робіць у шпіталю. Сапоцкіна Гродз. Братаніцы на лета да нас прыехалі. Быстрыца Астр.; параўн. польск. bratanica 'тж'.
83 👁