кавала. Паляцкішкі Воран. Ёй бракавала гадоў, бракавала цэлы рок. Стральцы Гродз. У зямле бракуе вадэ. Кіралі Шчуч. Каму бракавала, то давалі. Вялікія Баяры Шчуч. Чаго табе яшчэ бракуе? Галубы Маст. Бракуе мне солі. Пацаўшчына Дзятл. У мяне хлеба не бракавала. Масілавічы Сл. Тут пры пушчы ўсяго не бракуя, але ваўкоў мала. Навасёлкі Свісл. Бракуе грошэй. Відзібар Стол. Можэ бракуватэ грошэй. Радастаў Драг. Вэсною бракнэ сіена, трэба докупіті. Курашэва Чыж. Бракуе сну. Кнышэвічы Бабіц. 2. Шкодзіць, балець. Ён вутлы, слабы: з'есць чаго — яму бракуя. Старыя Трокі Трак. Ёй у сярэдзіне бракавала. Стральцы Гродз. Раненне бракавала яму. Тухавічы Лях. Мусыть нашуй тылусцы шось бракуе, можэ дэ шо ззіла. Сіманавічы Драг.; параўн. польск. brakować 'тж'.
БРАКАВАЦЬ, БРЭКАВАЦЬ незак. Ганіць. Ён бракуіць харч, кажыць, што нядобры. Ахрэмаўцы Брасл. Ён брэкуя, што нядобрая яда. Азяраны Раг.
БРАКАР м. Бракёр, чалавек, які сарціруе, выбракоўвае драўніну, лес. Сусіедуов сын бракарам робіт на тэртакові. Курашэва Чыж.
БРАКАЎЛІВЫ, БРАКАРЛІВЫ прым. Пераборлівы. Бывая чалавек бракаўлівы — таго і таго ня есць. І жывёла бракаўліва. Лайпушкі Ігн. Бракарлівы таго не есь, то таго не есь. Ракаўскія Швянч.
БРАКАЎНЫ прым. Нядобры, благі, непрыгодны да яды. Бракаўных шмат гарэхаў набрала. Альхоўка Навагр. Бракаўныя арэхі былі чорныя. Пацаўшчына Дзятл.
БРАКОВАТЫ гл. БРАКАВАЦЬ
БРАКОЎНЫ, БРАКЫВНЫЙ прым. 1. Заганны, з недахопам. Бракоўна карова бэз рага, бэз хваста. Старыя Смільгіні Воран. Бракывна корова була. Сіманавічы Драг. 2. Непрацаздольны, хворы. У яго бракоўныя лёхкія — прысохлі да жэбраў. Жодзішкі Смарг. А я быў бялабілетны — у мяне рука цякла, бракоўны быў. Парэчча Пух. 3. Негатунковы. Жыто браковнэ. Смаляніца Пруж.
БРАЛКА ж. Жанчына, якая рве лён. Ужо бралкі лён бяруць. Азяраны Раг.
БРАМА ж. Двухстворкавыя вароты. Атчыні браму. Мярэцкія Глыб. Была брама ўстроена, пакрыта. Палік Барыс. Брама — варота, толькі аддзеланы. Малахоўцы Бар. Брама — варота з досок здзеланые. Смаляніца Пруж.; параўн. польск. brama 'вароты'.
БРАМКА ж. памянш. Веснічкі. Брамка адчынена. Паляцкішкі Воран. Закрыў брамку. Старыя Смільгіні Воран. Зачыні брамку. Вялікія Баяры Шчуч.
БРАНДОЛА ж. экспр. зневаж. Балбатуха. Брандола ты, набрандоліла сем бочак. Мсцібава Ваўк.
81 👁