бакоў у цялеге закладваліся доскі. Пасіене Лудз. 3. Частка прасторы. Хмара цёмная была тым бокам пахілілася, а патом кругом абняла. Альхоўка Навагр. Блізко ўдырыло, нэ знаю, у яком бокеві. Смаляніца Пруж. 4. Краіна, край. У цёплом боку жывэ. Смаляніца Пруж. У чужом боку жыў. Альхоўцы Лях. ◊ Пад бокам — блізка. Пад бокам арэхі. Ністанішкі Смарг. Праз бок — поруч, блізка. Ідзе мілы праз бок. Талейкі Швянч. Бокам выйсці — не прайсці дарэмна. Шчэ ёму тое багацтво боком выйдэ, што нажыв на люцькуоі крывді. Коп тобіе боком вышло! Курашэва Чыж. На бокові — пра пабочны заробак. Вуон, опруч выплаты, на бокові пара тысяч в міесяц заробіт. Курашэва Чыж.
БОЛБАТКІ мн. Бурбалкі. Доўго дошч будзя, болбаткі велькія. Стральцы Гродз.
БОЛБАТКІ мн. бат. Гарлачыкі. Болбаткі жоўтыя і белыя на вадзе ў возяры пры беразя. Стральцы Гродз.; гл. бобалака.
БОЛБАЧАНЬ м. зневаж. Балбатун. Болбачань ты! — кажуць на таго, хто багата гамоніць. Азяраны Раг.
БОЛДАЎКА ж. рыб. Тое ж, што і балдавёшка. Болдаўкай заганяюць рыбу ў сеці — гэта доўгі шост з булавой на канцы. Бохаюць болдаўкай. Лісна В.-Дзв.; параўн. літ. baldas 'тж', baldyti 'палохаць'.
БОЛЕЕ, БОЛЕЙ прысл. Больш. Яны более рыжыя. Ахрэмаўцы Брасл. Болей не прыдзе. Чычалі Швянч.
БОЛІ, БОЛЯ прысл. Больш. У нас болі лыкі куплялі. Валынцы В.-Дзв. Болі як дзесяць мэтраў. Ахрэмаўцы Брасл. Асіна болі трывалая. Вязынка Маладз. Што ты болі памыіш? Ністанішкі Смарг. Адзіялы боля перабіраюць. Індра Красл.
БОЛОНКА ж. Палонка. Прарубаў лёд — і болонка. Смаляніца Пруж.
БОЛОТО гл. БАЛОТА
БОЛОЦЬКО н. павел. Вялікая гразь. Там такое болоцько! Курашэва Чыж.
БОЛТ гл. БОЎТ
БОЛТАК гл. БАЛТАК
БОЛТКА гл. БОЎТКА
БОЛУОТНІК м. Чалавек, які жыве ў забалочанай мясцовасці. Тінцвічы — то болуотнікі булі, на болотах жылі. Курашэва Чыж.
БОЛУОТНІЦА ж. да болўотнік. Вуон болуотник, вона болуотніца, на болотах жылі. Курашэва Чыж.
БОЛЬ м. і ж., БОЛІ, БАЛЕ мн. 1. Прыступ болі. Боль галавы. Граўжышкі Ашм., Старое Сяло Зэльв. Такі боль галавэ. Вялікія Баяры Шчуч. Яму сільны боль у галаве. Мсцібава Ваўк. Мне боль у грудзях. Малыя Аўцюкі Калінк. Боль была назе. Ністанішкі Смарг. Быў гэтакі боль. Крэва Смарг.
79 👁