Старонка 201
/ 513
БОЖАЯ, БОЖАВА, БОГАВА, БОГАВАЯ КАРОЎКА ж. 1. Тое ж, што і б а г о ў к а. Богавая кароўка — рабінавая з чорнымі кропкамі. Жодзішкі Смарг. 2. Чырванацелка. Божая кароўка без кропачак, маленькая. Данілавічы Дзярж. Божая кароўка, дзе мая свякроўка? Ці налева, ці направа, ці ў зямелькі закапана? Ракаўскія Швянч. Божава кароўка малюсенечка. Ахрэмаўцы Брасл. Маленька, чырвоненька — то богава кароўка. Вялікія Баяры Шчуч. БОЖАЯ ПАСЦЕЛЬ ж. Смяротнае ложа. ◇ Ляжаць на божай пасцелі — цяжка хварэць без надзеі на папраўку. Тата на божай пасцелі ляжыць. Кураполле Паст. Маці ляжыць другі гот на божай пасцелі, не ўладая нагамі, яшчэ не такая і старая. Кіралі Шчуч. Мама на божай пасцелі ляжала. Рудня Астравітая Чэрв. БОЖЖА АНДРЭЙКА м. Тое ж, што і б а г о ў к а. Вялікія Нястанавічы Лаг. БОЖЖА КРЭЎКА ж. бат. Зверабой. Божжу крэўку ад сэрца, ад печані п'юць. Беразіно Докш. БОЙКА ж. Бойка. Пачалася між імі бойка. Багушэвічы Бярэз. БОЙКА ж. Драўляная пасудзіна, у якой збіваюць масла. Бойка — масла біць. Судэрва Вільн., Быстрыца Астр., Альхоўка Навагр., Альба Нясв., Малахоўцы Бар. БОЙКА, БОЙКО прысл. 1. Гучна, дакладна. Мае часы бойка ідуць. Лісна В.-Дзв. 2. Надта, моцна. Ён быў бойка ўгрэўшыся. Кіралі Шчуч. 3. Шустра, спрытна. Яму пат підзісят, але скакаў бойка. Кіралі Шчуч. 4. Многа, заўзята. Бацька курыў бойка, а сын ні адзін ня курыць. Сын бойка вотку п'е. Ён натта піў бойка. Кіралі Шчуч. Ён бойко курыць. Номікі Бабіц. 5. Хутка, скора. Каторы касец бойко косіць — спацее і будуць рагі. Парэчча Гродз. 6. Добра. Во яна бойка гадая. Кіралі Шчуч. БОЙКІ прым. 1. Жвавы, шустры. Тая дзеўчына бойкая. Стральцы Шальч. 2. Быстры. Не ідзі — там вада бойкая, з нох саб'ець. Мішневічы Шум. 3. Добры, ураджайны. Жыта бойкая, салома — як троснік, велькія ражнэ — гэта добрая жыта. Кіралі Шчуч. БОЙНЫ прым. Вялікі, раскошны. Пчолы на трутні бойныя чашкі выводзяць. Міратычы Карэл. БОЙСАЦЬ незак. Тое ж, што і б і ч а в а ц ь. Ячмень с саломы павытрасаюць і бойсаюць — б'юць цапамі і абаб'юць асцё, асцінкі. Груздава Паст.; параўн. літ. paisýti 'тж'. БОК, БУОК, БЫК м. 1. Бок у жывых істот. Па боках ест вантробы. Новыя Мацалі Варэн. Па бака залезлі ў ваду. Альхоўка Навагр. Карова наелася, аж бокі трашчаць. Малыя Аўцюкі Калінк. 2. Бок у прадметах. Бакі ў кошыку. Грыкені Вільн. На два бокі раскладаецца стол. Мсцібава Ваўк. І з
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
86 👁
/ 513