Старонка 197
◀ / 513 ▶
БЛІШЧУЧКІ мн. Узор у выглядзе зорачак. Панчохі блішчучкамі зроблены былі. Старыя Смільгіні Воран. БЛІШЧЭЦЬ незак. Блішчэць. Бот блішчыць. Паляцкішкі Воран. Самавар стаў блішчэць, як пачысціла. Кемялішкі Астр. 2. Бліскаць. Накрыш блішчэла малання. Саланое Віл. 3. перан. Пазіраць. Блішчыць у вочы — яму так хочацца пакатацца. Раўбічы Мін. БЛОХА гл. БЛЫХА БЛОЦКО н. Балота, гразь. Блоцко тут у нашай вёсцы. Новікі Гродз.; параўн. польск. разм. błotko 'вялікая гразь'. БЛОШКАЦЬ незак. Абіваць снапы. Блошкалі ап старану снапы. Ракаўскія Швянч.; параўн. літ. blõkšti 'тж'. БЛОШЧЫЦА гл. БЛАШЧЫЦА БЛУД, БЛУТ м. 1. Блуканне. Блут найшоўся на міне — заблудзіла ў лесе. Бакшты Іўеў. Узяў блут — не даў рады выйці з лесу ці дзе з балота якога. Мсцібава Ваўк. У лесі блут нейкі, нечыста сіла водзіць. Жылі Іўеў. Ухапіў блут, зблудзіўся. Вялікія Баяры Шчуч. Някый блуд на мынэ найшоў, дорогы ны найду. Сіманавічы Драг. 2. Трызненне. Гэта ўсё блуд ад хворай галавы. Беразіно Докш. 3. Зман. Яны яго ў блут пусцілі. Граўжышкі Ашм. 4. Бязглуздзіца, глупства. А блут гэта, што ён пляцець. Кураполле Паст. ◊ Іті в блут — ісці невядома куды. Куонь в блут побіег. Коп ты в блут пушов! Курашэва Чыж. БЛУДАВЫ прым. Блудлівы. Ён блудавы чалавек. Быстрыца Астр. БЛУДЗЕНЬ м. асудж. Валацуга. Блудзень, дзе ты ходзіш? Мішневічы Шум. БЛУДЗІЦЬ незак. 1. Трызніць (у час хваробы). Хворы блудзіць у сне. Пацаўшчына Дзятл., Беразіно Докш. 2. перан. Гаварыць недарэчнае, балбатаць. Ты блудзіш, ня тоя гаворыш. Ахрэмаўцы Брасл. Блудзіць абы-што. Дакудава Лід. Што яна блудзіла тут? Кураполле Паст. БЛУДЗЯШЧЫ, БЛУДЯШЧЫ прым. Бяздомны, блудны. Нейкі блудзяшчы сабака бегаіць. Ахрэмаўцы Брасл. Чаго ты ходзіш, як блудяшчы? Курашэва Чыж. БЛУДНА прысл. Нязручна, няёмка. Я па сцяне снавала — покі прывыкла да гэтых кроснаў, так было блудна. Ракаўскія Швянч. БЛУДНІК м. асудж. Няверны муж, распуснік. Блуднік — той, хто заблудзіўся да чужой бабы. Рыбчына Віл. Блуднік завом таго, хто ходзіць к чужым бабам і свая ё. Азяраны Раг. БЛУДНІЦА ж. асудж. Няверная жонка, распусніца. Яго жонка была блудніца. Азяраны Раг. БЛУЖДАЦЬ незак. Блукаць. Па грыбах хадзя, большэ блуждаіш. Ахрэмаўцы Брасл.; параўн. руск. блуждать 'тж'. БЛУЗНІЦЬ гл. БЛЮЗНІЦЬ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 513 ▶