дробненька набіць. Ахрэмаўцы Брасл. 5. Збіваць плыты. У рассыпную лес гналі да Бярозы, a тады лавілі i білі плыты. Мсцібава Ваўк. 6. Рабіць з гліны печ. Білі з гліны малатамі печ. Быстрыца Астр., Магуны Паст., Старый Смільгіні Воран. Даўней не было цэглы} то печы з гліны білі: гліну мясілі, клалі ў кучы, выбівалі дзірку саганэ сунуць, пелясць, прыпяк. Кіралі Шчуч. 7. Пластаваць. Сена ў валы граблі, а тады пласты білі i ў кучу насілі. Ахрэмаўцы Брасл. Нада пласты біць i ў капёшку насіць, а раней у кучы склад алі. Валынцы В.Дзв. Трэба пласты біць i ў копкі насіць. Старыя Смільгіні Воран. Сена білі ў пласты. Сапоцкіна Гродз. Біў пластэ сена. ГІацаўшчына Дзятл. 8. Валіць. Валенкі б'юць з воўны. Вецярэвічы Пух. Валенкі білі. Дакудава Лід. Былы валінкы e Дырывнуй, i e Сымоновыч былы. Сіманавічы Драг. 9. кулін. Спецыяльнай прыладай ці лыжкай збіваць масла. Будзем масла біць. Судэрва Вільн. У бойках драўляных білі масла. Старыя Трокі Трак. Мы не б'ем масло. Вострава Мает. Білі банку з грэцкай мукі. Граўжышкі Ашм. Будымо масло быты. Сіманавічы Драг. 10. Гнаць, выціекаць. Алей білі із сем'я. Дзяніскавічы Ганц. Білі алей з усяго: i з рапаку, канапляны білі. Масілавічы Сл. Голью с ciмня былы. Сіманавічы Драг. 11. Прычыняць фізічны боль. А яна за тое дзіця — І давай біць. Паляцкішкі Воран. Як гэта біць яга? Груздава Паст. Я i біла яга. Саланое Віл. Дзядука не моцна білі. Грыкені Вільн. 12. Забіваць. Той чалавек сабакі б}e i скуры здымае. Альхоўцы Лях. 13. метэар. Біць. Пярун б'е. Стральды Гродз. 14. мед. Праяўляцца ў розных сімптомах (пра хваробу). Стаў яе-біць прыпадак. Ахрэмаўцы Брасл. Яго кашаль б'е. Альхоўка Навагр. Мяне ікаўка б'е. Мсцібава Ваўк. Яе на раны біла, гузэ пат пахамі сёлета папрарывалі. Вецярэвічы Пух. 15. Быць падобным на каго-н. Яна на нас трошачку б'ець. Саланое Віл. 16. Дзяліць зямельныя ўчасткі. Білі [зямлю] на хутары. Беняконі Воран. V Нежанаты б'е жонку, a бяздзетны — дзяцей. Рыбчына Віл. БІЧ м. 1. Ударная частка цэпа. У цэпе біч ім білі na снапах. Грыкені Вільн., Чычалі Швянч. У цэпе біч, чым білі na снапах. Кемялішкі Астр. Біч прывязаны да цапільна. Вялікія Баяры Шчуч. Біч у цэпу. Малахоўцы Бар. Біч звязвае вужык, лятае біч. Некалі бічы продалі. Альхоўцы Лях.; гл. ДАБМ, карта № 258. 2. Раменная ці вяровачная частка пугі. Вяроўка ці рамень у пугі — біч. Старыя Трокі Трак. 3. Бізун. Біч, а не — так кнут, тое самае. Быстрыца Астр. БІЧАВА' ж. плыт. Тоўстая вяроўка, ліна. Бічава прывязвалася да сахі, якой задзержывалі плыт на беразе ракі. Мсцібава Ваўк. БІЧАВА'ЦЬ незак. Каласаваць, абмалочваць. Нада ячмень бічаваць. Ячмень бічуюць, i ўсы гэты адлятаюць. Ахрэ
Дадатковыя словы
бем, бець, бюць, семя
5 👁