БЕЧ гл. БЕГЦІ
БЕРДА, БЕРДА, БЭРДО н., БЭРДА мн. Бёрда. Бёрда было. Грыкені, Швэды Вільн. У набільніцах бёрда. Магуны Паст. Тросця ў бёрдах. Быстрыца Астр. Бёрда ў кроснах. Альхоўцы Лях. Бёрды ў кроснах. Навікі Лудз. Берда есь. Лоск Валож. Берда ўложана ў набіліцы. Дакудава Лід. Берда ў кроснах — як грэбень. Асавец Віл. Перш кідаюць у берда, а тады навіваюць. Берда па-даўнейшаму с клёну рабілі. Саланое Віл. Ёсць рэткія бэрда на ходнікі. Старыя Трокі Трак. Ніжаць бэрды. Новыя Мацалі Варэн. Ёсць бэрда ткаць. Беняконі Воран. Куонь худы, як бэрдо. Курашэва Чыж. В набылыці бэрдо вставляють. Сіманавічы Драг.
БЕРДАЧНІК м. Майстар, які рабіў бёрды. Бёрдачнік бёрда мне зрабіў. Кураполле Паст.
БЕРДАШНІК м. Тое ж, што і б е р д а ч н і к. Бёрдашнік бёрды робіць. Ахрэмаўцы Брасл. Даўней ідзеш на кірмаш, там бёрдашнік прывязе бёрды прадаваць. Азяраны Раг.
БЖУХ м. Жывот, бруха. Бжух баліць. Груздава Паст. Я мелася з'есці, але кіну, бо будзя бжух пад нос. Граўжышкі Ашм. ∇ Муха не розэрве бжуха. Жылі Іўеў.; параўн. польск. brzuch 'тж'.
БЗДЗЮХ м. бат. Порхаўка. Курыць, як бздзюх. Каўняны Гродз.
БЗДЗЮХА ж. заал. Лясны, палявы клоп. Бздзюха ў лесі. Рудня Астравітая Чэрв. Бздзюха — ванючы клоп. Лапічы Асіп. Бздзюха ваняя, аж заваняя рука і рот. Малыя Аўцюкі Калінк.
БЗДЗЮЧКА, БЗДЗЮШКА ж. 1. Тое ж, што і б з д з ю х. Бздзючка — грып такі. Кураполле Паст. Бздзюшка вырастае белая, а патом унутры — пыл. Як дасі нагой — з яго такі пыл ляціць. Дакудава Лід. Бздзюшка — з яе дым ідзе. Новікі Гродз. 2. перан. Газоўка, маленькая лямпачка без шкла. Крэва Смарг.
БЗДУХОВІНА ж. Дрыгвяністае балота. Бздуховіна — здутае балота, як гара, гразкае. Пацаўшчына Дзятл.
БЗДЫР м. заал. Страказа. Злавіў бздыра. Бздыры лятаюць каля ракі. Рудня Астравітая Чэрв.
БЗДЫХАЦЬ незак. Дзьмухаць. Не бздыхай ей тут. Пацаўшчына Дзятл.
БЗЫКАЛКІ мн. У выразе: У бзыкалкі пабегчы — уцякаць ад мух. Пазалупалі каровы хвасты і ў бзыкалкі пабеглі. Пасека Ст.-Дар.
БЗЫКАЦЬ незак. Звінець, гусці. Як наляціць камароў — каля вух бзыкаюць. Груздава Паст.
БЗЫКНУТІ зак. Хутка згарэць. Солома оно бзыкнэ і ўжэ нэ маш. Курашэва Чыж.
БЗЫКНУЦЬ зак. Зазвінець, загусці. Мне трэба лехчы,
87 👁