Старонка 184
◀ / 513 ▶
клаў бэрву. Хатынічы Ганц. 4. перан. Цяжкае перажыванне, скруха, няшчасце. Як каму якая прытуга прышла — гора ці што плохо, кажуць: «Вот устрэціла берва!» — бо берва хіцкая — хіцнецца — і чалавек у воду. Малыя Аўцюкі Калінк. БЕРВЯНЁ зб. н. Бярвенне. Пагрузілі бервянё на машыну. Быстрыца Астр. БЕРВЯНКО н. памянш. да бервяно. Бервянко паложыць. За тым бервянком ляжыць. Грыкені Вільн. БЕРВЯНО н. Ачышчаны ад галля ствол тоўстага дрэва. Бервяно на плечы і нясе. Паляцкішкі Воран. Тоўстае бервяно ляжыць. Беняконі Воран. Як будавалі, то палажылі чатыры камені і лажылі бервяно. Грыкені Вільн. Бярвёны павязлі. Талейкі Швянч. Бярвёна падвозіў. Жылі Іўеў. БЕРВЯНУШКА н. памянш. Тое ж, што і бервянко. Бервянушкі насіў з поля, хлеў пастроіў. Мішневічы Шум. БЕРДА гл. БЁРДА БЕРДЗІЦЫ мн. Планачкі, якімі замацоўваюць трысцё ў бёрдзе. Паламаліся бердзіцы. Альхоўцы Лях. БЕРКАВЕЦ, БЕРКАВІЦ м. Адзінка вымярэння вагі фуражу. Сена апрэдзеляецца на беркаўцы, беркавец — дзесяць пудоў. Накасіў пяць беркаўцаў. Кураполле Паст. Даў беркавіц сена. Валынцы, Лісна В.-Дзв.; параўн. польск. bierkowiec 'тж'. БЕРЛА гл. БЯРЛА БЕРЛІЦА ж. 1. Тое ж, што і бярла. Хлеб з берліцай елі. Саланое Віл. 2. Хлеб з нявеянага зерня з дамешкай льняной мякіны. Даўней нявеяны хлеб з мякінай лянай называлі берліца. Хлеб з берліцы пяклі, бульбачкі ўкінуць. Саланое Віл. БЕРНО гл. БЯРНО БЕРЦА н. Кручок для вязання сеткі. Берца выразаюць з дзерава сець вязаць. Вялікія Нястанавічы Лаг. БЕРЭМЯ гл. БЯРЭМА БЕС гл. БЕЗ БЕС м. Нячысцік. ▽ Вялікі, як лес, дурны, як бес. Чычалі Швянч. Беса яна там аджывець! Ёдлавічы Брасл. БЕСПАМЕНТНЫ, БЕСПАМЯТНЫ прым. Бяспамятны. Беспаментны чалавек, як стары. Вялікія Баяры Шчуч. Ты сама беспамятна стала. Альхоўцы Лях. БЕСПЛАТНЕ, БЕСПЛАТНЯ, БІСПЛАТНЯ прысл. Бясплатна. Бесплатне везлі ў таварнякох людзей. Вецярэвічы Пух. Бесплатня аддаў. Граўжышкі Ашм. Цяпер бісплатня лечаць. Саланое Віл. БЕСХЛЕБІЦА ж. Бясхлебіца. Даўней казалі: «Дзе баб многа — там бесхлебіца». Кураполле Паст. БЕХЦІ гл. БЕГЦІ БЕХЧЫ гл. БЕГЦІ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 513 ▶