малады. Беразак, дзе грыбэ растуць: валнушкі, мядзведзікі, лосікі, плюсы. Кузьмічы Люб.
БЕРАЗІНА ж. Бяроза. Венічкам з беразінэ параліся. Новікі Гродз.
БЕРАЗНЯК, БЭРЭЗНЯК зб. м. Бярэзнік. У беразняк карова пашла. Чычалі Швянч. В бэрэзнякові бэткі ростут. Курашэва Чыж.
БЕРАЛА гл. БЯРЛА
БЕРАМЯКА ж. Вялікае бярэма. Берамяка сена, яна награбе берамяку сена і нясе. Азяраны Раг.
БЕРАСТ м. бат. Ільма. Грап і бераст — падобны. Альхоўцы Лях. Быў лясок — расла альшына, бераст рос — пахожы на дуп. Стральцы Гродз.
БЕРАСЦЕНЬ м. Збанок, аплецены бяростай. Гліняны берасцень бяз ручкі. Магуны Паст.
БЕРАСЦЯНКА ж. Рог, драўляная труба, абкручаная бяростай, пастухова труба. Берасцянка на метр і больш даўжыні, к канцу — шырэй, к губе — тонкая, бяростай абкладаюць. Якубова Рас.
БЕРАХ м. 1. Бераг вадаёма. Берах ракі бывая высокі і аслонны, спрытны. Рыбчына Віл. 2. Ускраіна, край. Валы прышлі да берагу [поля]. Гарбузы, бручку каля берагу [градкі] садзіш. Беняконі Воран. Станцыя была з берагу мястэчка. Ракаўскія Швянч. Вышлі на берах лесу. Ухвала Круп. Я берах згубіла ў лясу і не знаю, у каторы бок ісці. Кураполле Паст. Ня ў той берах пашла. Старыя Смільгіні Воран. 3. Край паверхні ў мэблі. Пасадзіў дзіця на беразе лавы — упадзе. Альхоўцы Лях. Берагі даскі нада счасаць. Ахрэмаўцы Брасл. 4. Пруг у матэрыяле. Нітка парвалася на самум беразя палатна. Ахрэмаўцы Брасл. Берах адзін і берах другі ў палатне. Ракаўскія Швянч.
БЕРАХЧЫ незак. Ахоўваць, даглядаць, клапаціцца. Мы яе [дачку] беражэм, як око, і будзем берахчы. Мсцібава Ваўк. Ён рады быў, як дзевачка нарадзілася, бераглі яе. Альхоўцы Лях. ▽ Хітры — не дурны, сам сябе бераге. Малыя Аўцюкі Калінк.
БЕРАХЧЫСЯ незак. Асцерагацца. Каторы берагецца — і будзіць жыць. Ахрэмаўцы Брасл.
БЕРВА, БЭРВА ж. 1. Плывучае бервяно. Берва бывае на рэке плыве, берва хіцкая бывая. Малыя Аўцюкі Калінк. 2. Матэрыял для машчэння, бярвенне. Кладкі дзелаюць з бервы. Малыя Аўцюкі Калінк. 3. Кладка з бярвення, памост праз балота. Церас балото клалі берву з браўна, з дзерава, мо кілометр пакладзена берва. І церас канаву паложана берва, паміз руб ляжалі бервы. Ішоў па бервах. Ты палажыў берву па вуліцы, я некалі ўпала з бервы — моцна выцялася. Дзяніскавічы Ганц. Поставіў на грудочку хату, а каб до ее дойці —
86 👁