Старонка 175
◀ / 513 ▶
БАТВА ж. Бурачнік. Ломіць бурачкі, батву пучкамі вязалі і заквашвалі. Крэва Смарг. БАТВІНА, БАТВІННЯ гл. БАЦВІНЁ БАТЛАШКА гл. БАКЛАШКА БАТРАК м. устар. 1. Беззямельны селянін, наёмны сельскагаспадарчы рабочы. Батракі не мелі зямлі. Альхоўка Навагр. Батрак не меў і хаты. Калясное Міхал. 2. у знач прысл. батраком. У батраках. Ён батраком жыў. Данілавічы Дзярж. БАТРАШЧЫНА ж. устар. Невялікі зямельны надзел. Царскі салдат на батрашчыне сядзеў. Хто служыў дваццаць пяць гот, таму поля не было, толькі агарот. Дзяніскавічы Ганц. БАТЬКОВШЧЫНА гл. БАЦЬКАЎШЧЫНА БАЎДЫР м. 1. Пухір. Апарыла руку і наскочыў велькі баўдыр, нада было пасыпаць содаю піцьявою. Кіралі Шчуч. 2. перан. Пусты будынак, пустая хата. Знойдзеш хату, а кала яе баўдыр стаіць. Ухвала Круп. БАЎКУН м. Ярмо. Баўкун — ярмо на аднаго вала, палка на вярху, а душка ідзе пад горла і закрапляецца аборкай. Рыбчына Віл.; параўн. літ. baukė 'лоб', baukỹs 'галалобы'. БАЎТАЧ м. Тое ж, што і балтак. Баўтач з рызінай на канцы заганяць рыбу ў сетку. Рыбчына Віл. БАЎТОК м. Тое ж, што і балтак. Баўток, што рыбу заганяюць у сетку. Янова Рас. БАЎТУН гл. БАЛТУН БАЎТУХА ж. Пойла. Баўтуха — гэта пойла для коні. Нада каню баўтухі забаўтаць. Груздава Паст. Коням баўтуху давалі, конь умея есці: набярэ сена і туды памоча. Азяраны Раг. БАЎТУШКА ж. Пойла для цяляці. Баўтушку цяляці даюць. Стральцы Гродз. БАЎТЫШ м. Тое ж, што і балтак. З берагоў ракі рыбу заганялі баўтышом — такая балдава здзелана і насаджана на палку. Рудня Астравітая Чэрв. БАХ-БАХ-БАХ выкл. Перадача стуку пры трапанні льну. Былі трапачкі, стаяк, бах-бах-бах — так лён трэпуць. Грыкені Вільн. БАХАН м. Скрутак нутранога свінога сала. Бахан сала сшывалі. Жодзішкі Смарг. БАХАНКА, БУХАНКА ж. Баханка. Баханку на лапату садзілі. У печы пяклі баханкі маленькія на бляхах. Старыя Трокі Трак. Баханка маленечка, як сучасная, што ў магазіне. Дакудава Лід. Баханку хлеба купіў. Жодзішкі Смарг., Рыбчына Віл. Буханка хлеба. Лісна В.-Дзв. БАХІЛЬ выкл. Бух, плюх. Яна бахіль ежу ў вядро — і выліла. Кураполле Паст. БАХМАТЫ прым. 1. Лапушысты. Гэтыя бахматыя буракі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 513 ▶