Старонка 174
◀ / 513 ▶
БАРЫЛКА ж. Драўляная дэталь круглай формы ў падсядзёлку. Вялікія Нястанавічы Лаг. БАРЫШ м. Прыбытак, выпіўка пры гандлёвай здзелцы. Бывала, як ускінуў кажух на плечы, так і ідзе барыш піць у заежжы дом. Слабада Смал. Ну і набяруць барыша. Альхоўка Навагр. 2. Заручыны. Спачатку жаніх ідзе з гарэлкай выглядаць нявесту ў хату. Вып'юць гарэлку — гэта ўжо малы барыш. Глебавічы Мін. БАРЭЛКА ж. 1. Тое ж, што і б а р ы л к а. Барэлка — бачонак, два дны, шпунточкам забівалася. Мярэцкія Глыб. Барэлка — пасуда з дзерава, здзелана с клёпачак, як бочачка ляжачая, зверху дзірачка, воду льюць, вотку. Тухавічы Лях. 2. Бочачка. Барэлка ўродзе кадушачкі на мёт з накрыўкай. Дакудава Лід. БАСА ж. Фаса, вялікая кадушка. Баса — з клёпак, у басу дзве бочкі жыта сыпалі. Старое Сяло Зэльв. БАСАК гл. БУСАК БАСАК м. заал. Кулік. Басак — у яго дзюба доўгая, крычыць: цю-цю. Мсцібава Ваўк. <бакас. БАСАК м. асудж. Басяк, галадранец. Басак ён, прапіўся, няма чаго адзяваць. Ракаўскія Швянч. БАСАЛЫГА м. зневаж. Вялікі нязграбны чалавек. Такі басалыга, а ніц нэ варты. Курашэва Чыж.; параўн. літ. baisas, baisėlė 'тж'. БАСЕБАЦЬ незак. экспр. Займацца пустымі размовамі, балбатаць. Басебае, а час уцёка. Номікі Бабіц. БАСОВАТІ незак. Співаць басам, іграць на басах гармоніка. Курашэва Чыж. БАСТРУК гл. БАЙСТРУК БАСТРУЧЫСКО н. павел. да б а с т р у к. Ростэ ее бастручыско. Курашэва Чыж. БАСЦЯКА м. асудж. Басяк, валацуга. Басцяка кажуць на таго, хто п'яны бадзяецца, работы ня робіць. Кураполле Паст.; параўн. літ. bastýtis 'блукаць, бадзяцца'. БАСЦЯЛА м. і ж. Тое ж, што і б а с ц я к а. Яе сын басцяла, па свету бадзяўся. Валынцы В.-Дзв. БАСЦЯЛЫ прым. Бадзяжны, валацужны. Басцялы чалавек басцяецца, па кабачках ходзя. Рыбчына Віл. Яна была прыехаўшы — такая басцялая. Саланое Віл. БАСЯКА прысл. Басанож. Басяка скакала. Старыя Трокі Трак. БАСЯКОМ прысл. Тое ж, што і б а с я к а. Хто даўней панімаў абуванне? — усё басяком хадзілі. Рудня Чэрв. БАТАСТ м. тэкст. Батыст. З батасту шылі сукенкі. Старыя Трокі Трак.; параўн. літ. bãtastas 'тж', польск. batyst < франц. batiste.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 513 ▶