Старонка 173
◀ / 513 ▶
БАРУЛІ мн. Тое ж, што і б а р м а. Барулі насілі. Жодзішкі Смарг.; параўн. літ. burulis 'баран'. БАРУШЧЫ прым. Бадлівы. Барушча карова, як рагамі борацца. Вострава Маст. Барушча карова, баюса я яе. Сакаляны Сакол. БАРХАН м. тэкст. Мультан. Бархан: адзін бок касматы, а другі — гладзенькі. Старыя Трокі Трак. Бархан вузенькі аднацветны такі. Быстрыца Астр.; параўн. польск. barchan 'тж'. БАРХАНОВЫ прым. Мультановы. Плаце бархановэ зложыш. Смаляніца Пруж. БАРЦЬ, БАРЦЯ гл. БОРЦЬ БАРЦЯВАТЫ прым. Тоўсты. Стаяла барцяватая сасна. Рыбчына Віл. БАРЦЯКЕ мн. Назва жыхароў. Нас барцяке называюць суседнія людзі. Старыя Смільгіні Воран. БАРЦЯЛАС м. Бортнік. Даўней барцялазы былі. Бакшты Іўеў. БАРЧЫК м. Тое ж, што і б а р к а II. Барчык да плуга, а да барчыка чапляюць пастронкі, як аруць ці барануюць. Альхоўцы Лях. БАРШКУЛІ мн. бат. Званец. Паспелі баршкулі — трэба сена касіць. Старыя Смільгіні Воран.; параўн. літ. barškuliai 'тж' (ЛТ, 166). БАРШКУЛІ мн. Шамкі, званочкі. Баршкулі — званочкі, што вешаюць лошадзі на шыю. Старыя Смільгіні Воран.; параўн. літ. barškuliai 'тж'. БАРШКУЛЬ м. Званок. Баршкуль — круглы званочак з кулькай у сярэдзіне. Баршкуль завяжуць карові на шыю, яна і ходзіць. Старыя Смільгіні Воран.; параўн. літ. barškulis 'тж'. БАРШНІ мн. 1. Скураныя лапці. Лапці з кожы называлі баршні. Саланое Віл. 2. Хадакі. Сапагі адрэзаныя ад галянішчаў баршнямі называлі. Лісна В.-Дзв. БАРЫЛКА ж., БАРЫЛАК м. Бочачка з двума днамі. Былі барылкі пукаценькія, два дны, бокам ляжыць. Ваду бралі ў барылкі, як ішлі ў поля жаць, касіць. Заткай заткнуць барылку. Кураполле Паст. Барылкі былі для піва на васэля, вядро ўлазіла і большыя былі. Старыя Трокі Трак. Барылкі былі для квасу, як дзежачка, з дубу, два дны, выліваюць з дзюркі або краніка. Жодзішкі Смарг. З боку барылкі точаць піва. Жылі Іўеў. Барылка — бачонак такі. Мсцібава Ваўк. Барылку піва прынёс. Быстрыца Астр. У барыльцы брашку дзержалі і дзёгаць. Хатынічы Ганц. Піва ў барылках было. У барылку два дны і дырачка. Судэрва Вільн. У барылак налівалі вады, калі касілі. Малахоўцы Бар.; параўн. польск. baryła, baryłka 'бочка, бочачка'.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 513 ▶