мяне свой барнавалок». Кураполле Паст. 2. Той, хто робіць лёгкую работу. Барнавалок — стары ці малы, хто згаджаецца баранаваць ці іншую больш лёгкую работу рабіць, а не касіць і што-небудзь цяжка рабіць. Крэва Смарг.
БАРНАВАЦЬ гл. БАРАНАВАЦЬ
БАРОДАВАЧКІ мн. Бугарочкі на агурках. Усе агуркі на бародавачках, пазабольвалі. Малахоўцы Бар.
БАРОДАЎКА, БОРОДЯВКА ж. Нарасць на скуры. У яе бародаўкі на руках. Магуны Паст. Бародаўка сядзіць на барадзе. Паляцкішкі Воран. Бародаўкі сціснулі рукі. Каўняны Гродз. Нарастаюць бародаўкі. Дзяніскавічы Ганц. Бародаўку перавяжуць ніткай — яна сасхла і прапала. Пасека Ст.-Дар. Як бородявкы на руках, то полычы іх, взьмы нытку, зав'яжы на нытцы тылько гузлыв, кылько бородявок, закопай в мокрэ місце, коб хучій згнылы, як згные гэта нытка з гузламы, то згынуть бородявкы. Сіманавічы Драг.
БАРОК м. Тое ж, што і барка II. Барок дзераўляны, кручкі чапляюць за борану. Хатынічы Ганц.
БАРОЎКІ мн. Дзікія пчолы. Мяне бароўкі пакусалі. Малахоўцы Бар.
БАРОЦЦА незак. Басціся. Карова бораццa. Сакаляны Сакол.
БАРС м. Вялікі драўляны малаток. Барсам праганяецца шып да балькі. Скрудалена Даўг.
БАРСНІ мн. Лапці. Даўна барсні насілі. Саланое Віл. Барсні крукам плялі з вяровак. Беразіно Докш.
БАРСУК м. Барсук. Барсук карові вымя выдзірая. Жылі Іўеў. Ён барсука быў забіўшы ў гаі. Ахрэмаўцы Брасл.
БАРСУКОВЫ прым. Які належыць барсуку. Барсуковая сала ад бяркулёзу, ад усякіх нарываў добра памагае. Ахрэмаўцы Брасл.
БАРТА ж. Цяслярскі тапор. Барта — сякера для плотнікаў, лязо тонкая ў барця, хаты рубяць бартай. Саланое Віл.; параўн. літ. barta<ням. Barte 'тж'.
БАРТАШКІ толькі мн. Матавіла. На барташкі маталі ніткі. Дакудава Лід.
БАРТНІК гл. БОРТНІК
БАРТОВЫ прым. Зроблены з борці. Бартовыя даўбянкі былі, у іх сяліліся пчолы. Шкаўна Лудз.
БАРТУЛЬ м. заал. Дажджавы чарвяк. Бартуль краснаваты ў зямлі жывець. Валынцы В.-Дзв.
БАРТУЧОК м. Драўляны гузік. І купляліся бартучкі, жалезам скаваныя. Граўжышкі Ашм.
БАРУКАЦЦА незак. Дужацца. Барукаюцца хлопцы ў лесе. Пацаўшчына Дзятл. Годзе вам барукацца! Масілавічы Сл. Хлопцы толькі знаюць, што барукаюцца. Глівін Барыс. Хто будзе са мной барукацца? Данілавічы Дзярж.
76 👁