Прынясеш, а церас дзень апяць нясеш барджэй. Дакудава Лід. Бардзей ідзі! Асавец Віл. Прынесла дамоў пісклят — бардзей ім тварашку, вады. Саланай Валож.
БАРДЗЕНКО прысл. памянш. Хуценька. Бардзенко ідзі! Стральцы Гродз.
БАРДЗО, БАРЗО прысл. Вельмі. Бардзо часто не даю ім есці. Навасёлкі Свісл. Піруох нэ барзо удавсе, кроху нэ доліоксе. Курашэва Чыж.; параўн. польск. bardzo 'тж'.
БАРЗДЗЮК м. бат. Хвошч. Хвошч з ёлачкай называюць барздзюк. Быстрыца Астр. Барздзюк на дзірванах расце. Малькуны Ігн.; параўн. літ. barzdžiūkas 'тж'.
БАРКА ж. Баржа. Па Пцічы хадзілі баркі, на іх перавозілі доскі. Барка гналася дрывамі. Вецярэвічы Пух.
БАРКА ж. Ворчык. У плузе ёсць барка. Дарасіно Слуц.
БАРКУН м. бат. Баркун. На віенікі баркуну нарвала. Курашэва Чыж.
БАРЛАХМАНІЦЬ незак. экспр. Тое ж, што балабаніць 2. Навошта ты барлахманіш абы-што! Чым барлахманіць, дык лепш памаўчаць. Пацаўшчына Дзятл.
БАРЛЁЧЫ, БАРЛЯЧЫ мн. 1. Чаравікі. Барлёчы былі на шнурках. Рагулішкі Даўг. Даўней бацінкі насілі шылаватыя — барлячы. І барлёчы звалі жаночыя бацінкі на гузіках. Рыбчына Віл. Барлячы — гэта обуй такі, халявы кароценькія. Грыкені Вільн. Былі барлячы з гузікамі і шнураваліся. Барлячы насілі бабы і дзеці. Хто бядней — насілі барлячы, а багацейшыя насілі камашы. Саланое Віл. 2. Цёплыя чаравікі. Барлячы — цёплыя бацінкі, іх найбольш ксяндзы насілі. Крэва Смарг. Касматыя бацінкі, іх насілі толькі багатыя. Праўдзівы барляч толькі на мяху, дарагі быў. Быстрыца Астр. Барлячы на шнурках. Кураполле Паст. Барлячы — гэта шытыя буркі. Мсцібава Ваўк.
БАРЛОВЫ гл. БЯРЛОВЫ
БАРЛОХ м. Тое ж, што і бярлог 2. Трэба падаслаць свінням на барлох. Ліпнікі Вільн.; параўн. польск. barłog 'подсціл, бярлог, логавішча'.
БАРМА ж. Кажух, пакрыты сукном. Бармай звалі пальто такоя на кажуху, а верх з даматканага сукна. Мы Антону пад бок слалі барму. Ён усё казаў: «Дзе мая барма?». Ахрэмаўцы Брасл.
БАРМУХА ж. кулін. Цура. Даўней дзеці казалі да мацеры: «Оля, маму! Зрабі сёня на вячэру бармухі». Яе рабілі так: накрышаць у ваду кавалачкі чорнага хлеба, пасоляць і гэтак ядуць. Навасёлкі Свісл.
БАРМУШКА ж. памянш. да бармуха. Зрабі нам бармушкі. Навасёлкі Свісл.
БАРНАВАЛОК м. 1. Хлопец-падлетак, які ўжо мог баранаваць. Даўней, як сын падрасце, то бацька кажа: «Ужо ў
73 👁